Ууух ну канадцы мяне парадавалі. Запускам новага серыяла ў жанры фэнтэзі. ГЭта для тых, каго ДАСТАЛІ фільмы пра вампіраў і ваўкалакаў!!!!
Як быццам акрамя вампіраў і ваўкалакаў не існуе больш звышістот. Ну смешна проста. А вы адкрыйце і пачытайце міфалагічныя слоўнікі....
Што тычыцца серыяла, то галоўная гераіня -- суккуб. Не новы перс, канешне, чаго ўжо там. Але на фоне ўсеагульнага памутнення мозгу па вампіру-Эдварду гэта ўжо нешта. Ну і там -- на дадзены момант я праглядзела 7 серый -- сустракаліся васіліскі, гарпіі, фурыі, лепрэконы, сарэны і г.д.. Карацей супер, я гатовая расцалаваць сцэнарыстаў))))(ну люблю я фальклор, люблю...)
З'яўленне суккуба ў сюжэте -- безумоўна -- азначае сэксуальную лінію адной з галоўных. Але мне, закалённай кнігамі пра Аніту Блейк (ото ж парнушка ОГОГО ЯКАЯ), гэта ўсё бачыцца досыць цнатлівым і мілым :)
Сёння канадцы парадавалі мяне ў другі раз. Ходзяць па сеціву чуткі, што серыял прадоўжылі на другі сезон. Ура, хоць раз серыял, каторы мне спадабаўся, не закрылі на першым сезоне...