Jul 08, 2010 02:36
Ооох вы чыталі такую забаўную кнігу "Жанчыны з Венеры, а мужчыны з Марса"?
Калі не -- пачытайце. У мяне часцяком такое самае складаецца ўражанне, што мы сапраўды з розных планет. Тонны і пласты павальнага непаразумення.
Я вось, прачытаўшы адзін пост, прыгадала далёка не простыя "стасункі" з адным чалавекам (такога непаразумення ну ў мяне ні з кім не было, бо я звычайна звальваю ў такіх выпадках). Я разумею, што ў некаторых рэчах я не мела рацыю (чаго ўжо там адмаўляцца), у некаторых момантах рабіла дурнаватыя, наіўныя і дзіцячыя ўчынкі. Але -- ну калі нават так -- то ствараецца ўражанне, Што некаторыя людзі ну проста як з крохкага шкла зробленыя -- і я зусім не маю права на памылку.
ХЗ. Не магу сказаць, што я так ужо ў поўную моц выкладалася, каб нешта змяніць. Але я не адчувала і мінімальнай спробы з іншага боку. Калі людзі настолькі адно да аднаго не чапляюцца -- то ці ёсць сэнс працягваць? (хаця мне здавалася, што я чаплялася). Ці яшчэ лепш -- калі ў людзей такое татальнае непаразуменне і неадчуванне адно аднаго -- гэта ад нявопытнасці-маладосці-дурасці ці таму, што яны катэгарычна не падыходзяць адно аднаму?
яшчэ адно вялікае ХЗ.
Ведаеце, 3д-мадэлінгам значна прасцей займацца))))))
роздумы