Jul 02, 2010 03:35
Знайшла я сабе анімэшку па густу. Гэта будзе трэцяе ў маім жыцці анімэ, каторае я дагляджу да канца, а менавіта не закіну пасля першай серыі.
--23 серыі -- тобто пад'ёмна цалкам і поўнасцю.
--Агульны чарнушны дыпрэсіўны настрой. Безнадзёга поўная карацей.
--Нешта такое ў накірунку кіберпанка, усё як я люблю. Робаты, стралялкі, шмат крыві, апакаліпсіс.
--Падняцце адвечных праблем тыпу "хто я і што тут раблю?", а таксама "тварь я дрожащая или власть имею?" -- у бязмежна вялікай колькасці, начыненая да ўсяго яўнымі і прыхаванымі цытатамі вядомых філосафаў.
--А ад шапкі мяне ўвогуле штырыць. Японцы, як ні круці, умеюць рабіць файныя Опенінгі і Эндзінгі, якія часцяком нашмат лепш за сам фільм. Млею ад удалага спалучэння рэальнага відэа з маляваным. +выкарыстанне музычных кампазіцый...Радыё Хэд на эндзінге акурат у тэму прыйшлося.
пост_каторы_можна_смела_не_чытаць,
анімэ