як беларусы хадзілі ў кіно

Apr 16, 2010 01:38

Што тычыцца таго, як бедныя правінцыялы дарваліся нарэшце да цывілізацыі....

Прытопалі мы ў гэты забаўляльны цэнтр, як сапраўдныя людзі з дзярэўні -- з гучнымі размовамі на дзіўным трасянка-суржыку, вылупіўшы вочы як баран на новыя вароты, і тыкаючы пальцам ва ўсё, шо толькі можна. Хадзілі і пускалі сліну па несусветнай крутасці ваколіц станцыі метро Петрівка (Лаўра, Сафія, Залатыя вароты побач не стаялі і былі ў імгненне забытыя).

Гадзіну круціліся перад люстэркам у краме і ледзь не пабіліся з-за адной псіхадэлічнага характару сумкі. У выніку грошы, каторыя павінны былі нас карміць 4 дні, у імгненне былі пра...ты на аксэсуар. Як мы клалі на паліцу зубы пасля, гісторыя асобная)))))

Нарэшце надыбалі сабе велізэрны кулёк з поп-корнам, колу, усё як трэба -- і зарулілі ў залу. Нас чакаў там АГРАМЕННЫ экран з загнутымі кутамі. Такі, што з 5-га раду яго ну ніяк не атрымоўваецца ахапіць вокам, калі ты не Жыцень. Пафоткаліся, як сапраўдныя гопнікі, у акулярах на фоне экрана і надпісу "ІМАКС" (што там тыя папсовыя фоткі на Майдане?)))).

Як сталі паказваць карцінку, у захапленні ад асэнсавання ўсёй урачыстасці моманту пару разоў памяняліся акулярамі.

Калі пачалі паказваць рэкламу з рыбамі, дружна завапілі ў лепшых традыцыях сапраўдных бландынак, ад радасці сталі рассыпаць поп-корт і паліваць колай голавы людзей. І паспрабавалі схапіць медузу, якая плыла на нас з экрана....

Калі пайшлі цітры, доўга ўглядаліся ў працэс прарастання мухамора з экрана.

І на выхадзе сустрэліся са знаёмымі. у сталіцы Украіны ў спальным раёне сустрэць суайчыннікаў -- з'ява нармальная і звычайная)

дзярэўня гэтымі выходнымі паехала глядзець Кіно.

imax, КіНО, Кіеў, гумар, вандроўкі

Previous post Next post
Up