(no subject)

Mar 23, 2010 23:00

Ну вось я і паглядзела "Таямніцу Келсаў". Brendan and the Secret of Kells -- адзін з намінантаў на Оскар 2009-га года. Вытворчасці Францыі, Бельгіі і Ірландыі. Сюжэт мультфільма абыгрывае гісторыю стварэння вядомай і значнай у Ірландыі кнігі з мініяцюрамі -- так званай Келскай кнігі.


Фантастычна прыгожы мульт. Не паленавалася і нагугліла дафіга і маленькі вазок прыгожых карцінак-кадраў адтуль. А таксама не паленавалася крыху прааналізаваць, бо там ёсць аб чым падумаць. Гэты мульт -- проста свята))))
Плакатныя прыёмы, сімволіка, выкарыстанне акварэльных фаноў (імхо не камп'ютэрнай вытворчасці)...



Персанажы

1. Брэндан -- галоўны герой. Пляменнік абата.




2. Эшлінг.
Наколькі я зразумела, яна адносіцца да знакамітага племя багіні Дану. Карацей -- дух леса)
У мульце прыгадваюцца тры яе іпастасі: ласось, воўк і чалавек.


Забаўна, што яна ў некаторым сэнсе..ў клёшах)


Мультыплікатары цудоўна выкарысталі валасы для таго, каб падрэсліць яе...прыроднасць. Калі яна бегае, лазае, скача, то яны ў сваёй масе робяць падобнай яе да звярка.


Рухаецца яна на дваіх ці чатырох ...лапках). Абсалютна свабодна)




І любіць назіраць за паддзеямі праз лісце) Гэта памятаеце...як у лесе. Карона лісця і прасвет у ёй, праз які патрапляе сонца? дык вось магчыма гэта глядзяць на нас светлыя тварыкі духаў леса)))))


Пасля барацьбы з Кром Круахам Эшлінг толькі раз -- на секунду -- яшчэ з'явілася ў вобразе чалавека. А так гэта быў воўк ці...незаўважная прысутнасць. Мне здаецца,Што гэта звязана з унутранымі зменамі галоўнага героя. Яна была чалавекам, пакуль была патрэба яму як сябра, пакуль ён мог успрымаць яе толькі так, неабстактна. Па сутнасці, усё залежыць ад нашай інтэрпрэтацыі))


3. ілюстратар Эйдан. майстра, які пісаў кнігу.




4. манахі, што жылі ў абіцелі. разнастайныя па форме, схільнасць да геаметрыі (як і ва ўсім тут)))

Абат выдзяляецца выцягнутай формай і чырвоным колерам (мож гэта і яго форма па статусу)


Абата мы часта бачым у такім вось выглядзе,што падкрэслівае яго супраьцпастаўленне астатнім.


Ён ставіць сябе вышэй за ўсіх, не прыслухваецца да меркавання іншых, заўсёды адзіны, хто ведае, ШТо правільна, а што не. Страшны дыягназ))))


5. кот Эйдана, а пасля сябра галоўнага героя.


Маўклівы, але дужа запамінальны)


Персанажы-стыхіі

1. Лес. Яго па праву можна назваць адным з галоўных герояў.)





Як сказаў Эйдан, "лес навучыць цябе ўсяму")) ці неяк так)


гэты кадр нагадаў японскі жывапіс) па кампазіцыі, па сюжэту...)




узімку лес таксама бясспрэчна крут)) аднаго чаго вартыя сняжынкі такой формы?)


2. варвары. плакатны прыём -- лаканічыня плямы. абстактныя ворагі, каторыя легка прымаюць на сябе ролю сімвала. Неадукаванасці, прымітыўнасці, недасведчанасці...ды шмат чаго)


прыход ворагаў. Колер кадра адразу мяняецца на класічную трыаду -- белы, чорны, чырвоны.


ых, а ці не соль там на фоне?)))


Кром-Круах.
прыкладна так пра яго пішуць у нэце:
"В Маг Слехт (Magh Slecht, Co.Cavan) находился "величайший из идолов Ирландии, что назывался Кром Круах, а вокруг него были двенадцать каменных идолов. Сам же он был из золота, и почитали его как божество все народы, что захватили Ирландию до прихода Патрика. "


Калі нарманы -- гэта зло людское, то вось гэта -- кшталту абсалютнага, прыроднага, стыхійнага хаатычнага зла.


Галоўны герой спраўляецца з сілай пры дапамозе "крэйды", абмаляваўшы кола вакол тварыны. Сваёй творчасці, так бы мовіць, каторая перамагае прыродны страх людзей. Адрывае яго вока, каторае потым выкарыстоўвае ў якасці лупы.


Пасля перамогі, калі  змей пачынае сам сябе кусаць, галоўны герой наводзіць на яго "лупу" і бачыць сімвал бясконцасці:


Прыёмчыкі, якія мне спадабаліся.

1. Уяўленні.
Так як Брэндан -- чалавек творчы, то тое, што яго ўражвае, адразу знаходзіць водгук з яго ўяўленнем.
станоўчыя гісторыі ён бачыць вось так. БОльш прымітыўная візуальная мова, наяўнасць долі гумару, акантоўка авальнымі пазітыўнымі арнаментамі.


адмоўныя наадварот. агрэсіўнае спалучэнне чырвонага з чорным, востры калючы арнамент.




не новы, вядома прыём, але харошы.

2. карцінкі ажываюць)
уражанне ад кнігі і шыкоўных мініяцюр паказана вылетам карцінак з кнігі)))


кніга. пад час навучання тэхніке мініяцюры.


адзін з фінальных кадраў, дзе паказаны знакамітыя мініяцюры. Каторыя, калі доўга на іх глядзець, ажываюць на вачах. от сапраўдная сіла мастацтва!)))


3. сляды на пяску


калі брат Эйдан памірае, гэта паказана хваляй, якая змывае яго сляды


4. Аніматары натхняецца Мініяцюрай.

4.1. абрамленнем некаторых карцінак у геаметрычныя формы, як рамы.


4.2. пластыка як у буквіцах


Аркуш Той Самай Кнігі, пра якую мульт)


4.3. Сіметрыя. Люстравая і кругавая.
Лес -- цэнтальны ўваход


Старонка з Кнігі.






Старонка з Кнігі. кругавы фрагмент.


Старонка з Кнігі.




лес зверху










5. цені
яны паказваюць эмоцыі персанажаў.


герой можа проста ісці, але па тым, як пры гэтым скручваецца яго цень, яшчэ больш відавочна, наколькі ён "не ў гуморы")))


цені паказваюць сапраўдную сутнасць прадметаў.


6. фаны!!
акварэльныя! ажурныя!

фрагмент леса


фрагмент леса


лес


фрагмент


фрагмент.


Самы вядомы кадр)


фрагмент


Келья абата.


фрагмент


Акварэлька)))


У гэтым мульце е тое, чаго не хапае нашаму дызайну)))) А менавіта прапусканне традыцый, таго нацыянальнага каларыту, які робіць нас унікальнымі, праз сябе і сучасная інтэрпрэтацыя гэтага. Не дарма ва ўсім свеце вядомыя такія з'явы як скандынаўскі і японскі дызайн. А то ў нас як? Накапаць набрыдлага арнамента і думаць, што так і трэба)))
наш харошы прыклад -- гэта праект "Беларускія прыказкі". Выцінанка з сучаснай пластыкай, нацыянальныя сюжэты... але яго мала)))

Выснова: фільм глядзець))))

мульты, the secret of kells, рэцэнзіі

Previous post Next post
Up