пост №2

Jun 21, 2009 08:15

Цікава, а шмат людзей сочыць за тым, што яны кажуць людзям і да якіх размоў штурхаюць.? Ці падымаюць свядома тэмы, якія відавочна суразмоўцу не цікавыя? Нехта настойліва хоча размаўляць са мной пра "...." -- пажадана 24 гадзіны ў суткі. З яго гэта проста ірвецца, а ў мяне твар адразу становіцца злым і кіслым, бо я па інтанацыі, нават калі яшчэ словы не нарадзіліся, ведаю, што будзе "тая самая размова". Гады два таму у аднаго майго знаёмага такім жа станавіўся твар, калі я казала "нявінны сказ пра тое, Што жыць у нас кепска". Таксама ж з мяне лезла.

Сутыкаюся з тым, Што ўсё роўна падымаюць. Мож і я тады настойліва лезла, я ўжо не памятаю. Хіба мы не заўважаем, што суразмоўцу не цікава дадзеную тэму абмяркоўваць? ГЭта для нас чырвоная анучка, калі абавязкова трэба "абраціць у сваю веру"? ЦІ мы не бачым і не хочам бачыць відавочныя рэчы, калі яны не падпадаюць пад "пажаданую мадэль"?
 

людзі, роздумы

Previous post Next post
Up