З добрым пачаткам, Менск Літоўскі!

Mar 05, 2012 10:07





4 сакавіка ў менскім каталіцкім Архікатэдральным саборы імя Найсвяцейшай Панны Марыі (а таксама ў фаніпальскай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Марыі) упершыню ў ХХІ стагоддзі адзначылі Дзень святога Казіміра, вядомы ў народзе як Казюкі - традыцыйны штогадовы кірмаш вырабаў народных промыслаў - свята, якое шырока адзначаецца ў Літве, а таксама ў Беларусі і ў польскіх местах, дзе аселі імігранты з літоўскіх і заходнебеларускіх земляў.

«04.03.12. Першыя Мінскія Казюкі»
«04.03.12. У Мінску адзначылі Казюкі»

Адбывалася ўсё ня ў дольным касцёле, як ад пачатку планавалася, а - па прапанове пробашча - непасрэдна ў нартэксе, перад галоўным уваходным парталам. Вялізарны хатні абраз св. Казіміра пэндзля мастака Ўладзімера Кандрусевіча :-) прадставіў для фестывалю пан Алесь Белы, а майстры з Івянеччыны прэзэнтавалі ся пад гербам Івянецкага графства. Кірмаш скончыўся за тры гадзіны - раней, чымся меркавалася - было шмат людзей, і ўвесь тавар хутка разыйшоўся. З добрым пачаткам! Святы Казімеру, маліся за нас!


ярмарки, новости

Previous post Next post
Up