Magnificat anima mea Dominum

Sep 16, 2011 09:39





Віншуем пані Вольгу з высокай адзнакай ейнага прафесыяналізму!

Li-Lu - Фільм Вольгі Дашук «Тры кіламетры да неба» атрымаў дыплом фестываля «MAGNIFICAT-2011» за лепшую рэжысуру!

«Фестываль «MAGNIFICAT» з'яўляецца аглядам прац беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на абарону хрысціянскіх і агульначалавечых каштоўнасцей і іх распаўсюджванне і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях…»

Па спасылцы ў навіне вышэй, дарэчы, упершыню ў інтэрнэце можна паглядзець 5-хвілінны трэйлер гэнага 17-хвіліннага фільма.



Крутая, Валянціна - Вольга Дашук: «Гэта быў няшчасны выпадак, недарэчны, як гэта бывае ў жыцці». Інтэрв'ю з рэжысёркай фільма «Тры кіламетры да неба».

«Малады чалавек, прыкаваны да ложка больш 15 гадоў, з іх - 8 гадоў жанаты, які захацеў прыгнуць з парашутам, стаў героем фільма «Тры кіламетры да неба». Пра ідэю стварэння фільма ў інтэрв’ю Catholic.by распавяла рэжысёр-дакументаліст Вольга Дашук. Стужка была прадстаўлена ў конкурснай праграме VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «MAGNIFICAT-2011»…»



«Прыадчыніць Божую волю з дапамогай кінематографа»

Рэжысёр Вольга Дашук (Беларусь): «З аднаго боку, "Mаgnіfісаt" - гэта фестываль, з другога - гуманітарная акцыя. У многіх фільмах, якія я паспела паглядзець, асветніцкі пачатак часта дамінуе над мастацкай формай. Але гэта натуральна і лагічна. На фестывалі я прадстаўляю кароткаметражную стужку "Тры кіламетры да неба". Гісторыя пра хлопца Андрэя Мікалаева. Андрэй - асаблівы чалавек, які ў сілу фізічных магчымасцяў не можа жыць поўным жыццём. Але прыклад яго жыцця і жыцця яго жонкі сведчыць пра тое, што перашкоды - унутры нас саміх».

“Чыстая дакументалістыка” як культурны брэнд

«…Што да "чыстых" дакументалістаў, то стужкі з больш вобразным візуальным шэрагам прапанавалі на конкурс менавіта беларускія рэжысёры… "Тры кіламетры да неба" Вольгі Дашук - кароткі эпізод існавання маладога чалавека, які прыкаваны невылечнай хваробай да ложка, але не страціў мару і надзею. З беларускай стужкай перагукаецца надзвычай эмацыйная карціна паляка Кшыштафа Жураўскага "Смерць дзіцяці" - аб прытулку для невылечна хворых малых і іх годным стаўленні да свайго непазбежнага сыходу…»

Produkcje TVP nagrodzone na festiwalu „Magnificat’ 2011”

«Wołha Daszuk autorka filmu „Trzy kilometry do nieba” otrzymała nagrodę dla najlepszego reżysera… „Trzy kilometry do nieba” - Główny bohater Andrej uległ poważnemu wypadkowi, w wyniku którego jest niepełnosprawny. Nie poddaje się jednak i radykalnie zmienia swoje życie - zaczyna mówić po białorusku, interesuje się historią. Zajmuje się tworzeniem stron internetowych, pisze wiersze, wydaje książki. W jego życiu pojawia się miłość i nowe marzenie, jakim jest skok na spadochronie…»

Не залішне будзе заўважыць, што ў траўні фільм ужо ўзяў удзел у двух кінафестывалях: X Кіеўскі міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «КІНОЛІТОПИС» (дзе быў уганараваны Дыпломам «За розкриття теми глибокого відчуття любові до ближнього у здійснені його мрій») і IX Міжнародны фестываль дакументальных фільмаў у Кішынёве «CRONOGRAF» (дзе стужка выклікала неадназначныя думкі ў жывым абмеркаванні - як сярод гледачоў, гэнак і сярод журы: хтосці, савецкай закалкі, засумняваўся ў тым, што падобны натуралізм можа быць прадметам дакументальнага кінамастацтва, хтосці быў здзіўлены ці надхнёны, камусці вельмі да спадобы прыйшлася жывая і мілагучная беларуская мова ў фільме (каб задаволіць зацікаўленасць гледачоў, пані Вольга Дашук прачытала ім па-беларуску тое-сёе з вершаў М.Багдановіча)).

Акрамя таго, ад лета «Тры кіламетры да неба» (Беларусь-Польшча, 2010, 17 хв.) дэманструецца ў межах праекту Беларуска-літоўскай асацыяцыі «БелФільм». І ўрэшце, маем леташнія справаздачы «Мы прыгнули» і «Под Небом голубым, или Высота в глубину…» - датычна пэўнай ключавой падзеі, што адбылася пад час здымак фільма, аб якім казалі вышэй. Вялебіць душа мая Пана. Magnificat anima mea Dominum…


фильмы, новости, небо, статьи, фестивали, кинематограф

Previous post Next post
Up