Валянцін Губарэў і Пьер Анры.

Oct 09, 2010 17:11

Ужо прайшло шмат часу, але, можа быць, камусьці будзе цікава)))
На прыканцы верасня хадзіла ў музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Там было дзве выставы - адна карцін Валянціна Губарэва , а другая -швейцарскага фотамастака Пьера Анры.
Дзве такія розныя ва ўсім, але кожная цікавая па-свойму. Першая -простая, спакойная, прасякнутая наскрозь беларускім побытам маленечкіх гарадкоў, я б нават сказала па карцінах - вёсак. З’явілася такое добрае, цёплае пачуццё ад успаміну пра тыя часы, калі я па тыднях знаходзілася ў сваёй бабулечкі. Месцамі здавалася, што пазнаеш нават дамы. Смешна. Убачыць у Смаргоні Радашковічы. Утульнасць, пяшчота нягледзячы на пахмурнае надвор’е, на сумныя задуменныя твары. Утульнасць - вось чаго там дакладна хапала. І што паўсюдна шукаю столькі людзей.) І, безумоўна, жывы ненавязлівы гумар, ці ў саміх карцінах, ці ў надпісах да іх.
Другая выстава фотаздымкаў ужо выклікае зусім іншыя эмоцыі. Хаця ідэя заключаецца ў тым, каб стварыць адчуванне самараскрыцця, індывідуалізацыі чалавека(у дадзеным выпадку - жанчыны) пасярод любімых рэчаў (піяніна, фарбы, аркушы паперы, чаравікі, халадзільнік), здымачы, зубныя пасты і шампуні, ноутбук і яшчэ шмат чаго) у замкнёнай, сваёй, бяспечнай прасторы, але ў поўнай адкрытасці жыццю. Прыкладна вось тое я і адчула, толькі неяк кожнай з гэтых жанчын, па-мойму, было да дзікасці адзінока. Амаль на кожным з надпісаў да фотаздымкаў хацелася чытаць не наступнае імя, а “боль…”
З тых фотак, што рабіліся на мабільнік, штосьці бачна толькі з першай выставы, але ў вельмі дрэннай якасці.




"Жыццё цудоўнае"




"Сумесныя намаганні не заўсёды прыводзяць да патрэбнага выніку"



"Восень у Аляхновічах"



"Кароткачасовыя ападкі"





"Бывай, маладосць!"




"У госці да шурына"

живопись, выставки, рецензии

Previous post Next post
Up