У аўторак 21-га красавіка Мінская Школа народных танцаў свету запрашае ўсіх жадаючых на публічны майстар-клас па польскіх традыцыйных народных танцах. У праграме - традыцыйныя польскія народныя танцы Хадзёны, Абэрэк, Кшыжак, Сарока, Полька Пшэзнога ды іншыя. Працягласць майстар-класа каля двух гадзін. Выкарыстоўваецца жывая традыцыйная музыка.
Падрабязней...