пра тома уэйтса

Dec 07, 2009 17:01



Калісці даўно Віялеце сказалі, што яна будзе ражаць пятага снежня. Клева, падумаў я, пятае снежня гэта вельмі добра, але, калі ты пацерпіш яшчэ два дні, то наш сын народзіцца ў дзень шасцідзесяцігоддзя Тома Уэйтса і мы будзем распавядаць усім, што зачалі яго пад песню Тома Уэйтса, а нарадзіўся ен як раз у дзень, калі аднаму з найвыбітнейшых музыкаў сучаснасці споўнілася шэсцьдзесят год, мы назавем сына Томкам і напішам Тому Уэйтсу ліст, той, вядома, вельмі абрадуецца і напіша пра нас песню, а можа нават і цэлы альбом... але ўсе выйшла трошкі нятак, як я планаваў.

Нічога, сказала Віялета, у Тома Уэйтса наперадзе яшчэ ні адзін юбілей, наступным разам у нас дакладна атрымаецца.
Previous post Next post
Up