Сціплыя вынікі

Sep 29, 2008 02:14

29.09.08 Алесь Мiхалевiч

Цяперашнюю выбарчую кампанію адрознівае агульнае пацяпленне атмасферы. Аднак завяршылася яна гэтак жа, як і ўсе мінулыя кампаніі.
----------------------

? Как можно оценить ход нынешней избирательной кампании в Палату представителей Национального собрания, какие выводы вы сделали из опыта участия в ней? Как она может сказаться на взаимоотношениях Европы с Беларусью?

Алесь Мiхалевiч: Цяперашнюю выбарчую кампанію адрознівае агульнае пацяпленне атмасферы: не адбывалася сур’ёзнага ціску на кандыдатаў, выбарцаў і чальцоў каманды. Аднак завяршылася яна гэтак жа, як і ўсе мінулыя кампаніі. Назіральнікі не маглі паўнавартасна сачыць за падлікам галасоў, не атрымлівалі досыць інфармацыі аб ходзе галасавання. Гэта значыць фактычна ўсе тыя фальсіфікацыі, якія адбываліся на мінулых выбарах, адбываліся і цяпер.

Я балатаваўся па Уручскай выбарчай акрузе, і зразумела, што вайскоўцы галасавалі пераважна за кандыдата ад улады, але мы правялі вельмі актыўную і паспяховую, як лічыць мая каманда, кампанію ў жылых хатах, і відавочна, што мой вынік быў сур'ёзна прыніжаны.

Мае высновы - асабістыя, а таксама як прадстаўніка АДС - супадаюць: неабходна мець агульнае пасланне, агульны мессiдж, які можна было бы данесці да выбаршчыкаў, выстаўляць моцных кандыдатаў на кожнай акрузе, заручацца падтрымкай людзей і арганізоўваць грамадзян у новыя структуры - я маю на ўвазе непартыйныя структуры.

Я таксама лічу, што нягледзячы ні на што, ўдзел у выбарах лепш байкоту. Калі б была падтрымка грамадства на ўзроўні ўсёй краіны, адзіная праграма, адзінае пасланне і адзіны план дзеянняў, мы б знайшлі рэсурсы і рычагі настаяць на сваім. Але на гэтых выбарах нашы грамадзяне - тыя, хто чытаюць незалежныя медыі і нас падтрымліваюць, не ведалі што рабіць.

Адносна ўзаемаадносін Беларусі з Еўропай магу з упэўненасцю сказаць адно: Лукашэнка паказаў, што ён з'яўляецца недамауназдольнай асобай, ён не ў якой меры не з'яўляецца патэнцыйным партнёрам, ён выступае як чалавек, з якім у лепшым выпадку можна дамаўляцца адносна разавых здзелак. Я маю на ўвазе здзелкi тыпу: мы вам крэдыт - вы адпускаеце палітвязней.

выборы

Previous post Next post
Up