Apr 06, 2008 09:48
апошнія 4 дні прайшлі так добра, як не праходзілі вельмі даўно...я ўжо амаль забыўся як можа быць файна проста гуляць па парку і глядзець на дрэвы ў вышыні, як можа быць "цяжка" пагаджацца з сябрам узяць яшчэ піўка, а ты б і спыніўся ўжо, як прыемна прачынацца а 10, а не а шостай, як супакойваючым можа быць блуканне па горадзе без мэты, проста ісці пад сонейкам і радавацца надыходу вясны
жыццё даволі добрая рэч, нягледзячы на існаванні цімаці ды токіа хателю
чукчадопіс