Учора ў чарговы раз паехаў на футбол... гэта мабыць было пятае наведванне футболу ў сталым жыцці і здаецца 3 наведванне гульні зборнай.
зразумела што улічваючы колькасць паведванняў я не мог дазволіць сабе проста сядзець недзе з краю ды й увогуле сам факт таго, што я куды-сьці еду сведчыць пра нейкую падрыхтоўку
насамрэч я паехаў выключна з-за таго, што збіраліся сябры ехать і прапанавалі далучыцца да іх на стадыёне. а потым высветлілася што ёсць месца ў машыне даехаць туды і вярнуцца.
саму барысаў-арэну я да ўчорашняга дню бачыў толькі на здымках -- у рэальным жыцці яна выглядае гэтак жа касмічна і нечакана. касмічнасць таксама праяўляецца праз поўную адсутнасць якой-небудзь інфраструктуры вакол стадыёна толькі паркоўкі, больш нічога. няма прыбіральняў, няма шапікаў, няма кафешак. толькі паркоўка. і зачыненыя дзверы з міліцыянтамі. за дзве гадзіны да пачатку гульні праходзіць было нельга. праз паўгадзіны пасля пачатку -- людзі яшчэ далучаліся да сяброў на трыбунах.
неяк так атрымалася што, пахадзіўшы вакол трыбуны ды падсілкаваўшыся хот-догамі з гарбатай, мы сыйшлі уніз фанацкай трыбуны і там і засталіся. прынамсці я так і прастаяў усю гульню паміж барабанам і гукаузмацняльнікам В12
Я ўвогуле такі фанат, такі фанат. стаяў там і глядзеў альбо на гульню, альбо на жывот галоўнага па спевам і рытміцы.
што спявалі, што крычэлі, што зараджалі -- спадзяюся ўсе ведаюць, у сеціве дзесяткі аматарскіх замалёвак. я змяшчаю тут толькі адзін ролік, даўгі, але шчыры.
Click to view
калі коратка пра ўсё, што я пабачыў ды адчуў на стадыёне -- сустрэча братоў
а лік... які лік?