Горы, Грузія, і ўсё

Sep 22, 2012 13:42

Апошнія два дні Грузіі мы вырашылі збольшага прысвяціць вандроўкам па гарах. Нажаль у нас не атрымалася такое ж вялікае падарожжа, як у некаторых сяброў -- але ж мы зрэшты паспрабавалі выбрацца па-за межы Тбілісі.

Перш за ўсё трэба было патурбавацца пра машыну -- пашукаўшы па розных сайтах мы ў выніку пайшлі ў кантору Geo Rent Service дзе хацелі замовіць фрілэндэр, паабяцалі нам мантэра, а далі -- хонду цр-в.

Вось яна з капітанам.




Насупраць гэтай запраўкі -- МУС Грузіі калі не памыляюся. Туды б паскардзіцца на гэты сервіс... Абяцалі аддаць машыну а 10 раніцы. Калі хлопцы паехалі ўжо яе забіраць -- ім пазванілі і сказалі што яна будзе а палове на першую. Калі мы прайшлі а першай -- офіс зачынены, тэлефоны не адказваюць. Праз 20 хвілін з'яўляецца прадстаўнік фірмы і праз гадзіну мы атрымліваем машыну. Палова дні ўжо прайшла. Мы збіраліся на свята кавуноў у Сігнагі і ўрэшце спазніліся туды





Але ж як мы ехалі!! Нашымі суседзямі на шашы былі сапраўдныя бараны!!  (бараны зверху, калі што)




І нават улічваючы што нам трэба было ехаць заўсёды наперад -- мы крыху заблукалі. І таму калі вярнуліся на трассу -- зрабілі агульны лук.




Уздоўж дарогі раз-пораз трапляюцца старыя мураванкі і нават крэпасці. Вось напрыклад як выглядае адна з іх з шашы...




Вось так яна выглядае зблізу




Нават стаяць пражэктары каб ноччу бачна было, але ...




Вось так яна выглядае калі зайсці ўнутр.




Таму мы адтуль з'ехалі і накіраваліся ўжо без перапынкаў у Сігнагі. Сігнагі гэта горад на ўсходзе. З яго вуліц можна аглядаць вялічэзную даліну і скажу я вам што выглядае тая даліна добра. Добра, мірна, прыгожа, але спачатку паглядзіце на Сігнагі))







А вось і частка той даліны







І вось мы ў горадзе -- недзе адтуль зверху рабіліся папярэднія кадры




Сам горад невялічкі, але тым не менш увагі аздабленню вуліц там надаецца шмат. Ёсць і турыстычны цэнтр куды можна звярнуцца па інфармацыю... Але ж мовамі там валодаюць кепска...




Але ж мы ідзем на свята! Насамрэч свята скончылася, кавуны раздалі, нам пашэнціла што мы сустрэлі двух беларусаў-аўтаспыншчынаў з футболу, якія нас пачаставалі.




На галоўнай плошчы паслухалі канцэрт грузінскіх эль марыяччы. Спявалі шмат рознага, вельмі прыгожа і чулліва. Ну нібыта сапраўды не ў Грузіі, а недзе пасярод Мексікі мы апынуліся



















Між іншым Дон!!!













Нягледзячы на тое, што было ўжо позна -- вырашылі што цалкам неабходна завіць у Телаві, паглядзець на радзіму Міміно. Ехалі туды праз нейкі ВЫСАЧЭЗНЫ і вельмі круты перавал, але паколькі нічога не было бачна па-за межамі свету фар -- здымкаў няма. Выеахалі б самага ранку -- было б дахалеры годных фота, але..

Тым не менш прыехалі!




Абыйшлі крэпасць 13га стагоддзя і паехалі дахаты




Наступны ранак. Нашая мэта -- наведаць Казбегі і Мцхету, паглядзець на Казбек.




Выязджаем з Тбілісі і пілім на поўнач




Сустракаем ласей




Нейкі помнік, які паказвае куды ехаць










І робім прыпынак каля велізарнага водасховішча. Запомніце яго -- будуць яшчэ здымкі з іншай кропкі










Гэта крэпасць Ананаурі. Там мы спыніліся на зваротным шляху. Гэта месца дзе водасховішча пачынаецца







Едзем далей па ваенна-грузінскай дароге. Большая частка здымкаў рабілася на хуткасці 80-100км/г таму выбачайце калі нешта не так))













Ехалі мы праз перавал Крыжоў. Найбольшая вышыня 2500м







І вось мы прыехалі ў Казбегі. Горад каля Казбеку. вышыня -- 1760м







Гэта герветскя царква куды мы так і не трапілі з-за нізкай джыпнасці нашага джыпу((




Ну а вось офіс гуглмаркету, калі нехта думаў што ён у каліфорніі -- выбачайце))




Злева царква -- зправа Казбек.




Пайшлі купацца ў Церак




А седаўласы Казбек паглядаў і паглядаў







Адважны Эйгормр здолеў пераадолец багну і выйсці на вялікі камень




Ну а я проста асцярожна спусціўся ўніз да вады




Дабл-патас і пайшлі па шашлык







Хатняе віно, Мікіта, горы -- свініна, цыбуля. 2012 год




Падсілкаваўшыся -- прайшліся па гораду. Крыху ўпрыгожванняў аўтобуснага прыпынку для darriuss




Калі я рабіў гэты здымак -- бабулькі што сядзелі на лавачцы хутка адбеглі ў бок і нават не жадалі чуць што я здымаю не іх




Ну а мы паехалі ў Мцхету. Мцхета у 27км ад Тбілісі, але на шляху ў горы мы туды не заехалі))







Праз гэты горны перавал адна за адною едуць фуры. Частка на украінскіх нумарах, частка на брытанскіх. Сустракалі мы і пасажырскі аўтобус Растоў-Тбілісі




Недзе на вышыні 2000м мы ўехалі ў дождж... Дзіўнае адчуванне насамрэч -- едзеш а вакол цябе стаіць вада







Яшчэ адзін прыпынак. Хуткасць 90км/г таму прабачце




Ну і нарэшце пітсоп у Ананаурі



















Мцхета. Царква 11ст. Тут першы грузінскі цар Давід стаў царом. Ну і пачаў будаваць дзяржаву










на гэтым фота-частка падарожжа скончылася. Мы прыехалі дахаты. Дапілі віно, дапілі піва. Пайшлі спаць а другой ночы, а шжо а чацвёртай цудам пачалі падымацца.
4.30 здалі хату гаспадару
5.30 здалі машыну ў аэрапорце
7.35 паляцелі ў бок рыгі

І праляцелі над Казбекам



друзья, падарожжа, я

Previous post Next post
Up