падумалася тут

Feb 21, 2012 14:52

у свой час калі мы збіраліся на "паляванне" нам не пашанцавала і мы паехалі туды без сумнавядомага ў вузкіх колах міні-джыпа
потым мне не пашанцавала такі патрапіць на тэст-драйв з-за працы і сябры з'ездзілі без мяне

я гэтым засмучаны і расчараваны, і буду такім, калі верыць доктару кембрыджу, яшчэ тры тыдні
а ўсё з-за чаго?? з-за таго што была ідэя. нейкая такая лёгкая, нявызначаная ідэя...якую хацелася паспрабаваць пераўтварыць у жыццё. бо няма нічога лепш за ажыццяўлённую ідэю.
не атрымалася, не фартанула, не выйшла...пацан не дайшоў да поспеху
і атрымалася яшчэ два цудоўных, але цалкам звычайных і прахадных выніка -- "няшка-кавайка. а вось фотачкі"
смутачак, смутачак і толькі. як даволі трапна нехта сказаў -- шмат добрых ідэяў памірае з-за недахопу сродкаў на іх рэалізацыю

думкі

Previous post Next post
Up