Землякі з прабіркі або Беларусь у фантастычнай японскай гульне
Mar 22, 2016 14:25
Неяк у фэйсбуках у каментах да запісу yozas_gubka ўспомніў я пра японскую кансольную гульню ў сюжэце якой не апошняе месца згуляла наша Радзіма. Называецца гэты шэдэўр тактычных японскіх ролевых гульняў - Front Mission 3 (далей FM3).
Крыху капіпасты з вікі для тых, хто не ў тэме:[Spoiler (click to open)]"Front Mission 3 - гэта пакрокавая стратэгія з сюжэтнымі кінематаграфічнымі ўстаўкамі. Гулец кантралюе некалькіх персанажаў, якія кіруюць ванзерамі (вялікімі робатамі). Ванзеры можна наладжваць як хочацца: мяняць ім запчасткі, даваць разнастайную зброю і г.д. Бітвы паміж ванзерами адбываюцца на імправізаванай мініяцюрнай мапе, умоўна падзеленай на клеткі. Гулец можа выставіць на бой максімум чатырох персанажаў са сваёй каманды. Юніты каманды гульца і каманды, якая кіруецца штучным інтэлектам, здзяйсняюць хады па чарзе, рухаюцца насустрач адзін да аднаго і ўступаюць у бітву. Мэта кожнай місіі - ліквідаваць усе варожыя адзінкі, для гэтага досыць забіць ці прымусіць здацца ўсіх іх пілотаў. У перапынках паміж місіямі гулец трапляе ў «віртуальны гараж». Усе персанажы маюць асабістыя адрасы электроннай пошты, могуць атрымліваць паведамленні ад іншых персанажаў і адпраўляць свае ўласныя. Гэта сістэма можа быць скарыстана гульцом для выканання розных пабочных квэстаў і для больш поўнага разумення сюжэту. Для тых жа мэт у гульню ўбудаваны яшчэ і імправізаваны інтэрнэт, які змяшчае мноства інфармацыйных старонак, сабраных з усяго гульнявога свету".
Цяпер сюжэт:[Spoiler (click to open)]"2112 год. Малады японец Казукі Такімура працуе пілотам-выпрабавальнікам ванзераў у машынабудаўнічай карпарацыі Кірішыма Індастрыз. Яго, разам з лепшым сябрам Рыега Кусамай, начальства адпраўляе ў якасці кур'ераў на ваенную базу, дзе па невядомых прычынах адбываецца страшэнны сілы выбух. На гэтым месцы гісторыя падзяляецца на дзве сюжэтныя лініі.
Першая сюжэтная лініі праходзіць на боку USN (Злучаных Штатаў Нацыі). Казукі знаёміцца з навукоўцам USN Эмай Кламскі і амаль на працягу ўсёй гульні спрабуе знайсці і выратаваць сваю зніклую прыёмную сястру Алісу.
У іншай сюжэтнай лініі большасць місій праходзіць на боку Народнай Рэспублікі Да Хан Жонг (Кітай, злучаны з Тайванем). Аліса пры гэтым на працягу ўсёй гульні падарожнічае разам з братам.
Абодва сцэнара досыць адчувальна адрозніваюцца адзін ад аднаго, дазваляюць зірнуць на адны і тыя ж палітычныя падзеі з розных бакоў, па-рознаму раскрываюць асобы некаторых герояў. Сустракаюцца аднолькавыя карты, якія адпраўляюць гульца на розныя бакі барыкад. Напрыклад, у адной з гісторый сумесна з партызанамі патрабуецца захапіць перасоўную крэпасць, тады як у іншай яе неабходна ад гэтых самых партызан абараніць". Звязвае лініі ў адно гонка за зброяй масавага знішчэння "МІДАС" - моцнай бомбы без радыяцыйнага забруджвання (а значыцца без стрымліваючага выкарыстанне фактару) выкрадзенай у амерыканцаў японцамі, у якіх гэтую бомбу скралі невядомыя.
Пры чым тут Беларусь спытаеце вы? Пры тым, што нашая краіна аказалася радзімай некалькіх герояў з інтэрнацыянальнай кампаніі Казукі і амаль што ўсіх зладзеяў у гульне. Але аб усім папарадку.
Асаблівасцю FM3 з'яўляецца наяўнасць інтэрнету ў якім на розных навасных сайтах можна даведацца пра палітычную абстаноўку ў свеце. Там змешчана шмат непатрэбшчыны, але яна стварае атмасферу сапраўднасці і дазваляе поўнасцю пагрузіцца ў гульню. Дзякуючы гэтаму інтэрнету мы даведаемся якія краіны зашыфраваны пад новымі назвамі краін: так Беларусь стала Равнуем (Равный), Расія - Зафтрай, Кітай - Да Хан Жонгам, Амерыкі аб'ядналіся ў ЗШН, ЕС захаваўся, Японія з Філіпінамі ўтварылі свой саюз і інш.
1. Упершыню Беларусь узгадваецца ў інтэрнэце ў навіне пра тое, што яна падпісала мірнае пагадненне з Расіяй (Японцы нешта ведаюць, халера на іх)
2. Далей ідзе навіна пра візіт прэзідэнта Расіі ў Беларусь:
3. А таксама мы даведваемся, што на нашай радзіме працуе адзін з самых вялікіх навуковых цэнтраў у свеце:
4. Надоўга Беларусь знікае з інфармацыйнай прасторы гульні. Пакуль на нас не нападзе невядомая група супер-пупер ваяроў пад спойлернай назвай Бэта-лічбы:
5. Кіруе гэтым атрадам чувак з БЧБ на каўнеры, па сумяшчальніцтву галоўны злыдзень, да таго ж клон, і як вы здагадаліся беларус па паходжанні - спадар Лукаў:
На выяве, дарэчы, пакой у пасольстве Беларусі ў Кітаі.
6. Далей мы знаёмімся з яшчэ адным бульбаклонам - звар'яцелым Серовым, які на аграмадным ванзары мочыць сваіх і чужых, даказваючы, што ён не памылка:
7. Пакручастымі шляхамі японскія сцэнарысты прыводзяць нас да незалежнага журналіста, які расказвае нам праўду, якую я вам праспойлерыў вышэй: у Беларускай нацлабараторыі (у горадзе Орша!) ствараюць клонаў пілотаў-ванзараў:
8. Пасля гэтага мы даведваемся, што спутніца Казумі Эма, стваральніца безрадыяцыйнай бомбы "МІДАС" таксама з Беларусі! Бацькі дзяўчыны працавалі ў Оршы ў той самай лабараторыі. Па дыялогах відаць, што паміж Казумі і Эммай узнікаюць пачуцці, таму можна сказаць, што беларусачка другі па значнасці герой у камандзе)
9. Яшчэ твар аднаго беларускага бэта-Івана, які вырашыў непадпарадкавацца сваім стваральнікам, з-за чаго загіне:
10. Злодзеям з'яўляецца і пасол Беларусі ў Кітаі - Бал. Менавіта ён кіраваў бесчалавечнымі эксперыментамі ў аршанскай лабараторыі, з'яўляецца "бацька" Лукава і бэта-лічбаў. Вобшчым містар-зло, якому, праўда, здрадзяць свае ж "дзеці" (па законах жанру адчуюць сябе звышлюдзьмі).
11. З пісьма, што прыходзіць ФБРаўцу з нашай каманды, можна пачэрпнуць інфу пра моц беларускай эканомікі ў будучым:
12. Бліжэй да канца гульні адкрываецца сайт нашай рэспублікі:
13. Мапа лабараторый:
14. Думаеце, Эма адзіная добрая беларуска? Не! Прыёмная сястра Казумі (галоўнага героя, калі хто забыўся) Аліса - сястра Эмы. Санта Барбара)
15. У прыгожым анімацыйным роліку можна пабачыць беларускі лес, па якім пыталіся збегчы бацькі сястрычак. Але іх нагнаў верталёт і дзяўчынкі сталі сіротамі. Выратавалі дзяцей амерыканцы якія "выпадкова" (ага, зараз) апынуліся ў лесе пад Оршай. Далей яны былі разлучаны лёсам: Эма трапіла на Аляску, Аліса ў Японію.
Дарэчы дрэнная навіна: праз 100 год беларусы усё так жа будуць размаўляць па-руску(
16. Яшчэ адна непрыемная дробязь - сцяг у нас будзе чырвона-бела-зялёны, хаця ў Лукава, як вы памятаеце, бчб на каўнерах.
17. А цяпер хвілінка гонару за Радзіму) Праект альфа і бэта лічбаў быў створаны не для таго, каб ствараць напаўдуркаватых пілотаў, а каб зрабіць супер-пупер палітыкаў, унедрыць іх у розныя краіны, карацей, каб Беларусь стала ценявой уладыкай свету. Канешне не выйшла, але ўсё з-за таго што беларусы, як заўсёды, апынуліся па розныя бакі барыкад))
18. Заканчваецца гульня відарысам прыгожага поля пад Оршай.
Канец)
Інфа для тых, хто захацеў пагуляць у гэты мегашэдэўр: Назва: Front Mission 3 Кансоль: Playstation 1 (PS1, PSX) Эмулятар: ePSXe