Ля самай мяжы з горадам Віцебскам знаходзіцца вельмі ўтульны пасёлак Лужасна. Ён мае насычаную шматвекавую гісторыю, якую цудоўна высвятляе і асвятляе мясцовы краязнаўца Мікалай Півавар (чытаем пра сам пасёлак
тут, пра гарадзішча і селішча
тут, пра ленінаў і сталінаў
тут, пра Цёплы лес
тут і пра храмы
тут.
Мы з каханай даўно абралі гэтае месцайка, для таго каб адпачываць ад гарадской мітусні. Тут вельмі добра! Паспрабую гэта данесці праз свае фотаздымкі розных часоў.
Архітэктурнай перлінай Лужасна з'яўляецца Свята-Ўзнясенская царква (1908). Прайсці міма гэтага чырвонацэглавага храма не магчыма)
Побач з "новым" храмам (праз дарогу) захаваўся стары: былая ўніяцкая капліца, а потым - царква Узвіжання Крыжа Гасподняга (1815). Зараз тут нядзельная школка.
Ёсць на што паглядзець у Лужасна і аматарам мадэрна. Менавіта ў гэтым стылі была пабудавана Земляробчая школа (2-я пал. ХХ ст.).
З падобнымі рысамі, але прасцейшай канструкцыяй побач стаіць аднапавярховы будынак флігеля.
Тут жа захаваўся кавалачак Леніна)
Для аматараў прыроды ў Лужасна на беразе Дзвіны высаджаны дэндрапарк.
Ды і сама набярэжная з'яўляецца чароўным месцам адпачынку.
Тыя хто любіць бавіць час, кхм, на старых могілках таксама знойдуць, што павывучаць у Лужасна. Перабраўшыся праз Лужаснянку, можна натрапіць на добра захаваўшыйся некропаль са старымі надмагіллямі (больш фота выкладу ў асобным запісе)
Дарэчы Лужасна прыгожае ў любое надвор'е і любы час! Нават позняй восенню.
Так што наведванне гэтага мястэчка абавязковае для віцяблян і пажаданае для гасцёў:)
Як дабрацца: на аўто ці ровары, гарадскімі аўтобусамі: №14 (Медцэнтр - Чкалава - Маскоўскі - Леніна - Кірава - Вакзалы - Ленінградская - Лужасна) [найлепшы варыянт пасля першых двух, бо ходзіць часта, але асцярожна: ў абедзены час перарыў] і №35 (Вакзалы - Ленінградская - Лужасна) [звычайна аўтобус маленькі і вельмі задачнікован], цягнік на Езярышча [рэдка ходзіць і шмат топаць ад станцыі да пасёлка].