хрысьціяне выходзяць з-пад кантролю

Apr 04, 2011 00:17

І злуе, і сьмешыць, калі чую аргумэнты супраць гей-прайдаў, аднаполых шлюбаў ці ўвогуле хоць якой публічнай маніфэстацыі гомасэксуальнасьці: геі, ну й маўчалі б пра гэта. Часта падобныя аргумэнты гучаць з хрысьціянскіх вуснаў: маўляў, сьціпласьць перадусім. А забываюцца (забываемся, дакладней) на тое, што крыжы, сьпевы, храмы, званы - ня дзеля сьціпласьці ствараюцца-будуюцца. Мне гэта сёньня прыгадалася, калі йшоў да крамы, а ў самым цэнтры Лестара зь якіх трыццаць хрысьціянаў нарабілі такога шуму, які сотні тынэйджэрам, што тут звычайна тусуюцца, нават не прыдумалася б.


хрысьціянства, лестар

Previous post Next post
Up