(no subject)

Jan 10, 2009 16:47


У брытанскага Gay Times ёсьць пастаянны аутар, якi мяне страшна раздражняе. Ён - важная птушка у Гуманiстычным таварыстве, якое змагаецца з рэлiгiяй. Што нi выпуск, ён абавязкова прыгадае царкву, царкоуникау цi усiх адурманеных вернiкау як перашкоду прагрэсу i працьвiтаньню гейскае грамады i лiбэральных каштоунасьцяу. Часткова ён мае рацыю, але у агуле ягоная рыторыка такая ж занудная i нэгатыуная, як i тых вернiкау i паасобных ярархау, якiя зацыклiлicя на супрацьстаяньнi "граху гомасэксуалiзму" у сваiх самых шчырых клопатах. Аднекуль з тых колау нашых гейскiх актывiстау я пачуу першы раз думку, што паколькi сэксуальная арыентацыя не зьяуляецца прадметам выбару чалавека, а рэлiгiя вымагае пэунага асэнсаванага высiлку прыняцьця веры, то геям няма чаго рабiць у гамафобных цэрквах (у брытанскiм выпадку звычайна наяжджаюць на нашага Бенечку). Iдэнтычную думку, толькi навыварат, выказау адзiн унiяцкi сьвятар: калi ведаеш пазiцыю ярархi i iхнае вучэньне, то чаго пхнуцца туды i скандалы разводзiць?!

Зауважце, i адзiн, i другi - цалкам разумныя i адэкватныя людзi. Што iх яднае, на маю думку, - гэта "татальнасьць" мысьленьня, якое заусёды аддае перавагу простаму, адназначнаму, правiльнаму. Людзi зь меншасьцяу, якiя кiруюцца такiм мысьленьнем, звычайна прадстауляюць свае меншасьцi ахвярамi кепскiх большасьцяу. Тыя, хто атрымлiваюць уладу, пераутвараюцца у дэспатау. Татальнаму мысьленю патрэбныя "яны" - тыя, што звонку, "ня мы".

Думаю, мы усе схiльныя да татальнасьцi. Гэта як той плён першароднага граху, пралiтага па усiм стварэньнi. Як з гэтым змагацца? - Практыкай пакоры i здаровай абыякавасьцi :) [гэта ужо пытаньне не да мяне].

Тут дарэчы прыгадаць Барака Абаму, якi пасьлядоуна - пакуль што, прынамсi, -перамешвае сваю адмiнiстрацыю зь людзей часта несумяшчальных поглядау: працу такой каманды давядзецца будаваць на унутраным спаборнiцтве i кампрамiсах. (пра гэта я слухау у подкасьце з slate.com/gabfest)

Падумаушы вось так, я зноу вырашыу, што няма прычыны выбiраць памiж сэксуальнасьцю i верай. Мы ж не адмауляемся ад беларускага пашпарту, хоць i сорамна за тое, што вырабляе Лука&Co.

Posted via LiveJournal.app.

гейскае, вера, царква, пекла на зямлі, подкасты, праўда

Previous post Next post
Up