пасьля фэмінізму

Aug 29, 2008 23:19

Мабыць, мяне дэпрэсія мая крышку адпусьціла: хачу быць хатняй гаспадыняй, а ня трупам у ваньне. Хачу піць каву з шакаладным кексам раніцамі - пасьля спортзалі; хадзіць на рынак і па крамах - па гародніну і ежу; гатаваць абед мужу - раз-пораз нешта новае, а збольшага перабіраць дзюжыну ўлюбёных рэцэптаў; піць джын-н-тонік заместа пяцігадзіннай гарбаты, праглядаючы жж і фэйсбук і чакаючы на Яго. Потым прыйдзе Ён, стомлены і галодны ... пляшка віна пачакае, пакуль прагнае каханьне ня будзе спатоленае...

Мая галава хранічна адмаўляецца думаць пра багаслоўе... замест таго - шузы, майткі, парфумы, дыяманты... Апошні проблізк інтэлекту зьяўляецца, калі гартаю The Guardian - і гэта раніцай. А потым пачынаецца праца, цягнік дахаты, Sex and The City зь вячэрай.

Mid-life crisis?

лухта, будзённае

Previous post Next post
Up