digital native/migrant

Nov 07, 2007 19:57

Калі мае студэнты шукаюць інфармацыю, яны заўсёды пачынаюць з Гугла і, бадай у большасьці выпадкаў, амаль адразу ж трапляюць на Вікіпэдыю, дзе і спыняюцца. Амаль тое самае назіраецца ва ўнівэрсытэтах, прынамсі, сярод undergraduate. Гугал зрабіў пошук простым і інтуітыўным. З аднаго боку гэта добра, а з другога - прывучае да ляноты: нашто там думаць пра ключавыя фразы, сынонімы ці Boolean operators. Адна студэнтка літаральна пасьвятлела тварам, калі ў дадатак да ейнага шакаляду (тэму, якую яна дасьледвала), я параіў ёй пашукаць таксама пра какаву й fair trade - проста пашырыць абсяг дыскусіі. Другая мая гісторыя пра 15-гадовага падлетка, якога днямі завозілі ў ягоную школу-інтэрнат. Ён тры гадзіны дарогі забаўляўся музыкай з ноўтбуку. Толькі ніводнае кампазыцыі ён не даслухаў - пераскокваў з аднае на другую ўвесь час. Я і за сабой заўважыў, што чытаць мне становіцца цяжэй. Паколькі праца зьвязаная з пастаяннай плыняй інфармацыі на экране кампутара, прызвычайваешся сканаваць, выхопліваць ключавыя фрагмэнты і хуценька пракручваць старонку ўніз. (Цяпер мая ідэя фікс - павольнае чытаньне як прынцып; каб жа ж толькі час знайсьці).

Ня так даўно я натрапіў на цікавую табліцу, якая параўноўвае два пакаленьні: цяперашніх студэнтаў, што вырасьлі пры кампутарах, і іхных настаўнікаў, якія "імігравалі" да інфармацыйных/кампутарных тэхналёгіяў у пэўны момант свайго ўжо сталага жыцьця. Што аўтары табліцы маюць рацыю і дасьціпна акрэсьлілі сытуацыю, я пераконваюся літаральна кожны дзень, назіраючы за тым, як і што студэнты робяць у бібліятэцы.

Вучні-карыстальнікі кампутарамі ад нараджэньняНастаўнікі-кампутарныя "імігранты"Імкнуцца хутка атрымліваць інфармацыю з шматлікіх мультымідыйных крыніцаў
Аддаюць перавагу павольнаму і кантраляванаму распаўсюду інфармацыі з абмежаванай колькасьці крыніцаў Аддаюць перавагу шматзадачнай дзейнасьці і паралельнай апрацоўцы інфармацыіАддаюць перавагу адназадачнай дзейнасьці і пасьлядоўнай апрацоўцы інфармацыіАддаюць перавагу графічнам, гукавым і відэа матэрыялам перад тэкставыміАддаюць перавагу тэксту перад графічнымі, гукавымі і відэа матэрыяламі Аддаюць перавагу выпадковаму сьледаваньню зьвязанай гіпэрспасылкамі мультымэдыйнай інфармацыіІмкнуцца прадстаўляць інфармацыю лінейна, лягічна і пасьлядоўна Аддаюць перавагу адначасоваму ўзаемадзеяньню і супрацоўніцтву з многімі іншымі калегамі
Аддаюць перавагу самастойнай працы студэнтаў перад ўзаемадзеяньнем і супрацоўніцтвам з іншымі калегаміІмкнуцца вучыцца толькі ў той момант, калі гэта неабходнаІмкнуцца навучаць "на ўсялякі выпадак" (напр., гэта можа спатрэбіцца на іспыце) Аддаюць перавагу імгненным вынікам і  задавальненьнюАддаюць перавагу вынікам і  задавальненьню ў пэрспэктыве Аддаюць перавагу навучаньню толькі таму, што неабходна ў той самы момант, імгненна карыснае і забаўляльнаеАддаюць перавагу навучаньню паводле праграмы і стандартаў
Ангельскі арыгінал можна знайсьці тут: Apple - Digital tools for digital students - The Disconnect
Стваральнік ідэі digital native/migrant - Marc Prensky.
Дарэчы, а як digital native перакласьці на беларускую? Не кампутарны тубылец жа :)

бібліятэка, інтэрнэт

Previous post Next post
Up