джынсы спаўзаюць і гейскія сайты

Nov 10, 2006 22:51

* * *

Тры гейскія сайты - http://www.pride.by/, http://www.gayby.boom.ru/ і http://www.gayby.net/. Першы і апошні - бязмоўныя. Мне адразу прыгадалася, як гадоў сем таму мы пачыналі сайт для брытанскіх беларусаў, але нашыя макінтошы ўпарціліся з-за беларускай кірыліцы. Два ці тры гады рабілі сайты толькі па-ангельску. Добрае ў першага сайту - навіны. Другі сайт... Ня веру, што геі робяць: бягучы радок, ад якога мільгаціць у вачох, ня мог быць справай гейскіх рук. Астатняе - прыемна зьдзівіла. Прыкольна, што павесілі здымак ТБ-шнага хлопца як прыклад нармалёвасьці і магчымасьці “быць геям” нават на Беларусі, але вось хто аўтары сайту - нідзе не знайсьці. Трэці сайт... чым больш, тым лепш.

Абзавёўся Скайпам. Тэлефануйце, калі я ў хаце.

гейскае, будзённае

Previous post Next post
Up