28.08.15. 09-19:00. Выстава паўночнага вінаграду ў Менску

Aug 19, 2015 15:38







Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў пятніцу 28 жніўня 2015-га ад 9 да 19 гадзін на 1 паверсе сталічнага Дому ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21). Уваход безкаштоўны. Можна будзе паглядзець і пачаставаць вінаграду, які выгадаваны дзесь пад Менскам ці ў Беларусі, але смакам яўна не саступае імпартнаму прадукту.

Ня верыце? Прыходзьце й забачце! Можна будзе пачаставаць таго-сяго гатунку і нават набыць трохі дамоў паесці : ) Дачнікі могуць пракансультавацца са спецыялістамі і аматарамі па пытаннях як выгадаваць для сябе нешта акрамя "ізабеллы" (якая насамрэч "Альфа") -- дзіўнае і смачнае, у цяпліцы альбо ў адкрытым грунце -- і набыць сажанцы. Прыходзьце і запрашайце сяброў : )

04.09.2014. Соки земли. Белорусский виноградарь выращивает 500 сортов сладкой ягоды и даже кишмиш на плантации под Минском
Приусадебное виноградарство Беларуси
Виноградарство Беларуси на forum.vinograd.info

p.s. Нават тэхнічныя (вінныя) гатункі можна ў нас атрымаць годныя! Канешне, гэна не клясычныя Кабэрнэ, Піно, Сіра, Сапераві, але, напрыклад, Маршал Фош ці Леон Мійо дасягаюць пад Менскам нармальнай тэхнічнай кандыцыі па цукру й кіслотнасці, і гэна далёка не Альфа-Ізабэлла, яны дазволеныя для вінаробства нават у Францыі, хоці гібрыдныя гатункі!

misc, belarus, internet, personal

Previous post Next post
Up