У гэтую сераду, 1 кастрычніка, беларускія грэка-каталікі святкуюць Пакроў Найсьвяцейшай Багародзіцы. У гэты ўрачысты дзень "Дзева (...) стаіць у царкве і з мноствам сьвятых нябачна за нас моліцца Богу, анёлы з архірэямі пакланяюцца, апосталы з прарокамі радуюцца: бо за нас моліць Багародзіца Спрадвечнага Бога" (Кондак свята). Нашыя вам шчырыя віншаванні і найлепшыя зычанні! З гэтае нагоды ўзнаўляем нашую просьбу-прапанову да хрысцянаў і люду добрай волі: хай не абцяжыць вас зноў паднесці свежы букецік араматных кветачак нашай Найчысцейшай Гаспадыні Разарыю за гаротных падапечных і клапатлівых святароў і валанцёраў экумэнічнага Руху св. Мікалая (Беларусь), якія, як могуць, спрабуюць паліваць вядзёркамі цяпла : ) і святла сіротаў, самотных і непаўнаспраўных -- дзеткаў і падлеткаў, дарослых і старых. І хай Госпад наш вам адудзячыць праз Сваю Маці +

Падрабязней аб магчымых шляхах дапамогі:
#RoseBasketChallenge (aka #NiceBouquetChallenge)
https://www.facebook.com/events/1470026509934281/
+ Покров Пресвятої Богородиці
http://old.ugcc.org.ua/ukr/library/calendar4/131/
+ Маларыцкі майстар. Пакроў. 1649. Дошка, яечная тэмпера. 123,5х80х2-5.
via Icon painting in Belarus. 15th - 18th centuries.Minsk, 1992.
Reply
Leave a comment