07.09.14. 12:00.
Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску.
2 сезон : ) «Сапраўды кажу вам, што, калі б двое з вас
на зямлі згодна прасілі б нейкай рэчы,
то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах.
Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё,
там Я ёсць сярод іх».
(Мц 18:19-20)
Хай будзе вечная слава і пакланенне Госпаду нашаму Ісусу Хрысту праз Беззаганную Багародзіцу Дзеву Марыю!
Вітаем вас, браты і сёстры, з вашых экранаў - у новым сезоне нашага ахвярна-падзячнага серыялу : ) Лета прайшло і Жывы Ісус зноўку з вамі ў простым відэа-этэры: ад нашага Стала Эўхарыстыйнага - вашаму кампутарнаму сталу : ) Запрашаем вас так сама далучацца да
нашай новай падзеі ў Facebook, каб быць заўжды ў курсе гэтых трансляцый (якія мяркуюцца быць рэґулярнымі - штонядзелі апоўдні (але, усё ў рукох Божых, «у праґраме магчымыя змены»)).
Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Каталіцкай Царкве, запрашаем у нядзелю 07.09.14. 12:00 у госці да менскіх айцоў-францішканаў. Вашае ўвазе online-трансляцыя ўрачыстай нядзельнай святой Імшы (Сумы) ПА-БЕЛАРУСКУ з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (
Матусевіча 80).
Трансляцыю можна будзе аглядаці на
http://catholic.by/2/media/live-video.htmlhttp://jan.by «Cыне чалавечы, калі Я скажу бязбожнніку: Бязбожнік, ты памрэш, - а ты нічога не будзеш гаварыць, каб асцерагчы бязбожніка ад дарогі яго, то ён памрэ ў несправядлівасці сваёй, але ты будзеш адказваць за ягоную кроў. Калі ты асцеражэш бязбожніка ад дарогі яго, каб адвярнуўся ад яе, і ён не адвернецца ад дарогі сваёй, то ён памрэ ў несправядлівасці сваёй, а ты ўратуеш душу сваю» (Эзх 33:7а,8-9). Гэта слова Божае.
Парадак святой Імшы (Ordo Missae)07.09.14.
ХХIІI Звычайная нядзеля, Год А