Аб'яўленні Марыі - перасцярога і надзея

Jul 22, 2014 19:08



Кшыштаф Галэмбёўскі - Аб'яўленні Марыі - перасцярога і надзея

Аб’яўленне Бога, а перадусім Хрыста і, яшчэ часцей, Ягонай Маці і святых «звычайным» людзям - гэта старажытная і ў той жа час найбольш супярэчлівая з’ява хрысціянскай пабожнасці. Што такое аб’яўленне? Пры якіх умовах Касцёл прызнае яго звышнатуральны характар?

Аб’яўленне - гэта калі Хрыстус, Маці Божая, хтосьці са святых альбо анёлаў аб’яўляецца даступным для нашага розуму чынам. Звышнатуральны характар такой сустрэчы вынікае з таго факту, што Бог ці анёлы (як істоты духоўныя, а не матэрыяльныя) не ўздзейнічаюць натуральным чынам на нашыя пачуцці.

Часам аб’яўленне мае ўнутраны характар, недасягальны для іншых людзей. Здараецца, што святыя асобы аб’яўляюцца выбранай групе людзей, а для іншых застаюцца нябачнымі. Бывае таксама, што сведкамі аб’яўлення становяцца ўсе людзі, прысутныя ў дадзеным месцы...

dominican, cruciata, legio, internet, personal

Previous post Next post
Up