Ёсь такая прафесыя -- казаць праўду.
Але праўду можна казаць па-рознаму.
Зусім не праблема знайсці на кімсьці ці на чымсьці пляму (бо запляменне Святла ё неад'емнаю ўласцівасцю гэтага свету) -- і выгласіць голасна пра тую пляму на ўвесь свет; і тое будзе праўдай. Значна цяжэй знайсці ў запляменні проблескі і прамені святла -- і крыкнуць аб іх уголас, перакрычэўшы галасы вестуноў плям; і гэна будзе праўдай.
Анёлы Святла і Анёлы Змроку дробязна збіраюць пра нас усе праўды, і кажуць пра нас Богу на судзе -- праўду, і нічога акрамя праўды : ) Менавіта таму людзі кажуць, што калі на Судзе сярод тысячы Анёлаў знойдзецца хоць адзіны, які -- канешне-ж праўдзіва -- назаве Хрысту хоць адзіны довад на тое, што я варты жыцця, а ня смерці -- застануся сярод Жывых.