12.01. Віншую Таццяну і Таццян, і аніякага МДУ : )

Jan 13, 2013 12:54



"Сярод прадстаўнікоў розных традыцый не сціхаюць дыскусіі і мары аб даўнейшых часах, калі бацькі імкнуліся падкрэсліць канфесійную прыналежнасць надаючы дзіцяці імя, якога няма ў альтэрнатыўнай традыцыі. У сувязі з гэтым на Беларусі ўзнікалі шматлікія парадоксы. Нейкія “праваслаўныя” імёны браліся са старадаўняй каталіцкай мінуўшчыны. І наадварот, “каталіцкія” імёны мелі далёка некаталіцкае паходжанне. Прыкладам такога парадоксу з’яўляецца імя святой, якая ўзгадваецца ў календары Каталіцкага Касцёла 12 студзеня. У Беларусі гэтае імя асацыюецца адназначна з усходняй (праваслаўнай, рускай) хрысціянскай традыцыяй. Аднак карані як імя, так і святой звязаныя непасрэдна з сэрцам каталіцкага свету - Рымам. Імя святой - Таццяна. Рымская святая са знакамітага лацінскага роду Тацыяў (Tatius). Яна мала вядомая ў лацінскім Касцёле і вельмі шанаваная ў нелацінскай і далёкай ад Рыму Царкве..."

belarus, internet, personal

Previous post Next post
Up