Угодкі апошняй (спадзяюся) маёй вайны, у якую на інфафронце быў вельмі моцна заангажаваны: "Сёння -- Джорджыя, заўтра -- Ўкраіна, пазаўтра -- Беларусь!". Тады шмат хто з ранейшых чытачоў адфрэндаваў за тое, што "фашыст" і "грызун", але -- хоці будучая параза ад ардынскага монстра была відавочная -- не шкадую. Некалькі БУНТаўнікоў "адыграліся" тады за ўсю Беларусь, бо былі ці не адзінай палітычнай супольнасцю, якая ад самага пачатку расейскай агрэсыі падтрымала "рэжым Саакашвілі" (насамрэч свабоду Сакартвэла) і ўсімі дасяжнымі сродкамі біліся за праўду -- асабліва тыя першыя дні 888, калі праўда была вельмі няўцямнаю, усе верылі маскоўскай "Праўдзе", і выступаць "за Гітлера" не наважваліся нават самыя анцілукавыя змагары. Таццяна Елавая (aka Zmagarka) -- вось хто цягнуў на сябе асноўны цяжар тае бітвы ў малюткім "беларускім спецназе" 5-дзённай вайны. Дзякуй, Таня!
Чытайма матэр'ялы аб тае вайне тут:
http://shimerli.livejournal.com/404772.html http://shimerli.livejournal.com/tag/888http://analiz-888.livejournal.com