Сёння патэлефанавалі знаёмыя з мінулага "вайсковага" жыцця, павіншавалі з Днём дэсантніка : )) і абурыліся, што ў астатнім нумары "інваліднай" газеты "Вместе" напісалі, што ў нас на Баравой 28.07.12. "упершыню ў беларускім небе" інвалід-вазочнік з Азербайджану Камал Мамедаў скочыў з парашутам, пры тым, што насамрэч гэна быў 3 прэцэдзент, а
1ым і 2ім быў я : ) ў 2001 і 2010 : ) Дзядзечка, бацька маяго знаёмца-вазочніка, узнамерыўся тэлефанаваць у газету з абурэннямі, хоці я толькі парадваўся за Камала і за тое, што яшчэ нехта тутака скочыў, але-ж чалавек не пагадзіўся, бо вельмі кранула яго такая гісторыя, калі зноўку Беларусь можа ганарыцца не ўласным забытым мінулым, а тым, што сюды заехаў на колькі дзён замежнік і ўчыніў нешта, на што перад тым былі ня здольныя гаротныя беларусы.
Прасіў яго не тэлефанаваць, бо мне шкада, што дзеля мяне можа быць парушаны чыйсьці супакой, але-ж не забараняць жа чалавеку шукаць праўды... Мо' мае рацыю, а мо' й ня мае (напрыклад, калі неўзабаве скачок гэны быў з 3500 м, дык гэна была ўпершыню, бо мяне кідалі з 3000) : ) Але ў кантэксце першасці ў беларускім небе, без акцэнту на вышыні, мне самому ня весела з таго, што інтэнцыя беларуска-азербайджанскага сяброўства зацьміць тое, што сапраўдны 1шы скачок тутэйшы быў прысвечаны ваярам-памежнікам, а
2гі -- Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса і Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Гэткае рэха мінулага : ) І 'шчэ пра "рэха": сёння ў мяне 23 гады, як быў запрошаны да Клубу турыстаў і альпіністаў БДУ "Рэха" : )