Віншуем пані Вольгу з высокай адзнакай ейнага прафесыяналізму!
Li-Lu - Фільм Вольгі Дашук «Тры кіламетры да неба» атрымаў дыплом фестываля «MAGNIFICAT-2011» за лепшую рэжысуру! «Фестываль «MAGNIFICAT» з'яўляецца аглядам прац беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на абарону хрысціянскіх і агульначалавечых каштоўнасцей і іх распаўсюджванне і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях…»
Па спасылцы ў навіне вышэй, дарэчы, упершыню ў інтэрнэце можна паглядзець 5-хвілінны трэйлер гэнага 17-хвіліннага фільма.
Крутая, Валянціна - Вольга Дашук: «Гэта быў няшчасны выпадак, недарэчны, як гэта бывае ў жыцці». Інтэрв'ю з рэжысёркай фільма «Тры кіламетры да неба».
«Малады чалавек, прыкаваны да ложка больш 15 гадоў, з іх - 8 гадоў жанаты, які захацеў прыгнуць з парашутам, стаў героем фільма «Тры кіламетры да неба». Пра ідэю стварэння фільма ў інтэрв’ю Catholic.by распавяла рэжысёр-дакументаліст Вольга Дашук. Стужка была прадстаўлена ў конкурснай праграме VII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм
«MAGNIFICAT-2011»…»
«Прыадчыніць Божую волю з дапамогай кінематографа» Рэжысёр Вольга Дашук (Беларусь): «З аднаго боку, "Mаgnіfісаt" - гэта фестываль, з другога - гуманітарная акцыя. У многіх фільмах, якія я паспела паглядзець, асветніцкі пачатак часта дамінуе над мастацкай формай. Але гэта натуральна і лагічна. На фестывалі я прадстаўляю кароткаметражную стужку "Тры кіламетры да неба". Гісторыя пра хлопца Андрэя Мікалаева. Андрэй - асаблівы чалавек, які ў сілу фізічных магчымасцяў не можа жыць поўным жыццём. Але прыклад яго жыцця і жыцця яго жонкі сведчыць пра тое, што перашкоды - унутры нас саміх».
“Чыстая дакументалістыка” як культурны брэнд «…Што да "чыстых" дакументалістаў, то стужкі з больш вобразным візуальным шэрагам прапанавалі на конкурс менавіта беларускія рэжысёры… "Тры кіламетры да неба" Вольгі Дашук - кароткі эпізод існавання маладога чалавека, які прыкаваны невылечнай хваробай да ложка, але не страціў мару і надзею. З беларускай стужкай перагукаецца надзвычай эмацыйная карціна паляка Кшыштафа Жураўскага "Смерць дзіцяці" - аб прытулку для невылечна хворых малых і іх годным стаўленні да свайго непазбежнага сыходу…»
Produkcje TVP nagrodzone na festiwalu „Magnificat’ 2011” «Wołha Daszuk autorka filmu „Trzy kilometry do nieba” otrzymała nagrodę dla najlepszego reżysera… „Trzy kilometry do nieba” - Główny bohater Andrej uległ poważnemu wypadkowi, w wyniku którego jest niepełnosprawny. Nie poddaje się jednak i radykalnie zmienia swoje życie - zaczyna mówić po białorusku, interesuje się historią. Zajmuje się tworzeniem stron internetowych, pisze wiersze, wydaje książki. W jego życiu pojawia się miłość i nowe marzenie, jakim jest skok na spadochronie…»
Не залішне будзе заўважыць, што ў траўні фільм ужо ўзяў удзел у двух кінафестывалях: X Кіеўскі міжнародны фестываль дакументальных фільмаў
«КІНОЛІТОПИС» (дзе быў уганараваны Дыпломам «За розкриття теми глибокого відчуття любові до ближнього у здійснені його мрій») і IX Міжнародны фестываль дакументальных фільмаў у Кішынёве
«CRONOGRAF» (дзе стужка выклікала неадназначныя думкі ў жывым абмеркаванні - як сярод гледачоў, гэнак і сярод журы: хтосці, савецкай закалкі, засумняваўся ў тым, што падобны натуралізм можа быць прадметам дакументальнага кінамастацтва, хтосці быў здзіўлены ці надхнёны, камусці вельмі да спадобы прыйшлася жывая і мілагучная беларуская мова ў фільме (каб задаволіць зацікаўленасць гледачоў, пані Вольга Дашук прачытала ім па-беларуску тое-сёе з вершаў М.Багдановіча)).
Акрамя таго, ад лета
«Тры кіламетры да неба» (Беларусь-Польшча, 2010, 17 хв.)
дэманструецца ў межах праекту Беларуска-літоўскай асацыяцыі «БелФільм». І ўрэшце, маем леташнія справаздачы
«Мы прыгнули» і
«Под Небом голубым, или Высота в глубину…» - датычна пэўнай ключавой падзеі, што адбылася пад час здымак фільма, аб якім казалі вышэй. Вялебіць душа мая Пана. Magnificat anima mea Dominum…