Як ужо сур’ёзнасьвядомыя беларусы посьцяць свае фоткі,
дык вось і наша - страшненькая, але якая ёсь :)
1992 год, люты. Школа прапаршчыкаў,
камандзёр 3 аддзяленьня 2 узвода 1 роты.
Гарбалава Ленінградзкае вобласьці.
Тыдзень перад «залётам», калі ляснулася і ШП мая, і камандзёрства маё.
А ўсё праз тое, што пашкадаваў гнаць на люты мароз земляка-беларуса,
а ён, на ўдзячнасьць, увогуле забіў на службу і не заўважыў начнога
візыту начштаба, якому сабачай ноччу ў завею дома з жонкаю
не спалося, і ён вырашыў зрабіць інспекцыю нарадаў.
Хоці, канешне, я сам вінаваты, а ня толькі падначалены мой…
Я не сьвяткую, бо сумленьне не дае.
Але віншаваньні прыймаю, бо людзі гэна з душой робяць.
І ўвогуле, у мяне сьвяточныя дні - 2 рокі таму
далучаны быў да Касьцёлу каталіцкага :)