14.02.11. Законапаслухмяныя Любові :)

Feb 14, 2011 18:24



Бэнэдыкт XVI: Хрыстус устанавіў новы закон - закон любові

«Новы закон, які ўстанавіў Езус, - гэта закон любові, які вядзе нас да неба, да Айца», - адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у разважаннях перад нядзельнай малітвай «Анёл Панскі» 13 лютага 2011 г. Папа падкрэсліў значэнне Нагорнай Пропаведзі - жыццёвай праграмы Хрыста.

Як адзначыў Пантыфік, пасля благаслаўленняў Езус абвяшчае новы закон, сваю Тору, як называюць яго іўдзеі. Хрыстус кажа аб тым, што, калі «ваша справядлівасць не пераўзыдзе справядлівасці кніжнікаў і фарысеяў, то вы не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае»…

«Навіна Езуса засноўваецца на факце, што Ён сам „напаўняе“ запаведзі любоўю Бога, моцай Духа Святога, які знаходзіцца ў Ім, - адзначыў Папа. - Мы ж, дзякуючы веры ў Хрыста, можам адкрыцца на дзейнасць Духа Святога, які робіць нас здольнымі да жыцця ў Божай любові. Таму ўсё спалучаецца ў адной запаведзі: любі Бога ўсім сэрцам і любі бліжняга як самога сябе». «„Любоў - гэта дасканалае выкананне закону“, - піша св. Павел, - працягваў Пантыфік…

«Майсей узышоў на гару Сінай, каб атрымаць Божы закон і занесці яго выбранаму народу. Езус - Сын самога Бога, які сышоў з неба, каб правесці нас на неба. Больш за тое, Ён сам з’яўляецца гэтым шляхам: мы не павінны рабіць нічога іншага, як толькі ісці за Ім, каб увасабляць на практыцы волю Бога і ўвайсці ў Яго Валадарства, у вечнае жыццё», - такімі словамі завяршыў сваё разважанне Святы Айцец.

dominican, internet

Previous post Next post
Up