«Herb Kuszaba»«Kuszaba (herb szlachecki)»Inne nazwy: Cuczaba, Kuczawa, Kuczaba, Iwiczna (zawołanie), Paprzyca.
«Iwiccy herbu Kuszaba z Iwiczny, Ziemi Kujawskiej» Witold Iwicki herbu Paprzyca (ur. 19 maja 1884 w Wilnie, zm. 22 stycznia 1943 w Janowie Poleskim) - polski ksiądz katolicki, działacz oświatowy, rektor Wyższego Seminarium Duchownego w Pińsku, wikariusz generalny diecezji pińskiej, męczennik za wiarę. Syn Teofila Bronisława Iwickiego (powstańca z 1863 roku) i Celiny Antoniny z Białłozorów herbu Wieniawa…
Першы рэктар ВДС у Пінску кс. Вітольд Івіцкі нарадзіўся 10 мая 1884 г. у Вільні. Яго бацька Браніслаў прымаў удзел у паўстанні 1863 г. Да святарства Вітольд рыхтаваўся ў семінарыі ў Пецярбургу. Сакрамэнт святарства атрымаў у 1907 г. Сваю душпастырскую працу кс. Вітольд Івіцкі праводзіў у Мазыры. Там ён разгарнуў шырокую асветніцка-рэлігійную, грамадскую і харытатыўную дзейнасць, за што трапіў у няміласць да ўлады. Сам Пётр Сталыпін намагаўся, каб перавесці ксяндза Івіцкага з парафіі ў Мазыры ў іншае месца. У выніку дзяржаўныя ўлады забаранілі ксяндзу выконваць святарскія абавязкі на тэрыторыі дыяцэзіі на працягу трох гадоў. Гэты час кс. Вітольд Івіцкі выкарыстаў для вучобы ў Рыме ва універсітэце “Грэгарыянум”, якую ўвянчаў дактаратам па кананічным праве.
Пасля вяртання з вучобы ксёндз Івіцкі працаваў пробашчам у касцёле св. Станіслава ў Пецярбургу, дзе сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю. У 1919 г. яго арыштавалі бальшавікі, а выпусцілі на волю толькі ў 1921 г., пасля чаго ксёндз выехаў у Польшчу. У тагачаснай Польшчы (на тэрыторыі Заходняй Беларусі) кс. Вітольд Івіцкі стаў блізкім супрацоўнікам біскупа Зыгмунта Лазінскага, атрымаўшы шырокі спектр функцый у Мінскай Дыяцэзіяльнай Курыі ў Навагрудку. У 1924 г. быў менаваны рэктарам Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Навагрудку, а з 1925 г. рэктарам той самай семінарыі ў Пінску. Ад 1933 г. служыў пробашчам ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце. З 1941 г. кс. Вітольд Івіцкі выконваў функцыю генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся да самай сваёй мучаніцкай смерці, якую прыняў з рук фашыстаў 22 студзеня 1943 г. у Янаве Палескім.
«Як у 1943 годзе АК вызваліла вязняў пінскай турмы»Гэтыя падзеі малі б лёгка стацца сцэнарыям для недрэннага баявіка…
«Ужо 4 дні пасьля ўдалай акцыі АК на турму немцы арыштавалі закладнікаў, прадстаўнікоў польскай інтылігенцыі і паважаных у Пінску людзей. Іх завезлі на жыдоўскія могілкі ў Янаў Палесскі. Там закладнікаў пералічылі. Аказалася іх 34, а на смерць рашэннем акупацыйных уладаў асуджана толькі 30. Немцы вядомы сваёй педантычнасцю. Афіцэр, які кіруе экзекуцыяй выбірае чатырох шчасліўчыкаў, якія ў астатнюю хвіліну атрымоўваюць шанец выжыць.
Сярод іх 59-гадовы ксёндз пралат Вітольд Івіцкі, рэктар Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску. Якое ж было здзіўленне немцаў, калі ксёндз ад такога падарунка адмаўляецца і прапануе абмяняць сваё жыццё за жыццё іншага закладніка. Ксендз хоча выратаваць начальніка чыгуначнага вакзала ў Пінску, у якога шмат дзяцей. Афіцэр пагаджаецца. Ксяндза Івіцкага расстралялі апошнім. У той момант калі немцы стралялі ў яго, ён стаяў над ямай у якой ляжалі забітыя закладнікі і благаславіў іх…»