01-07.09.13. Тыдзень малітвы аб супакоі (міры)

Sep 02, 2013 20:18







«Існуе Божы суд, а таксама суд гісторыі
адносна нашых дзеянняў, ад якіх немагчыма ўцячы!
Што мы можам зрабіць для міру ў свеце?»
Святы Айцец Францішак

Ад 1 верасня - Нядзелі Панскай і ўспаміну НПМ Каралевы Супакою - да прысвечанай Беззаганаму Сэрцу 1й суботы 7 верасня - вігіліі Нядзелі Панскай і Нараджэння Панны Марыі - праходзіць Тыдзень малітвы аб супакоі (міры) у Беларусі, на Святой зямлі, на Блізкім Усходзе і па ўсім свеце (пад апекаю Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі - Каралевы Супакою, Каралевы Беларусі, Каралевы свету) - малітвы, да якой прапануем далучыцца і тым з вас, хто палічыць гэна за годную свайго ўдзелу справу.

Сімвалічна гэны Тыдзень завершыцца ў абвешчаны Папам 1 верасня Сусветны дзень малітваў і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі і ўсім свеце - праз Эўхарыстыю ўва ўсім каталіцкім свеце, у менскай Архікатэдры і, пэўна, у вашай парафіі. Варта тутака ўзгадаць, што 13.05.1946. Святы Айцец бл. Пій XII агалосіў Маці Божую Фацімскую Каралеваю Супакою і свету. Ніжэй, каліласка, падрабязней аб гэтым, аб прапановах да малітвы, і аб тым, як гэна можна прыстасаваць да штовечаровага беларускага Апэлю Марыйнага

01-07.09.13. Тыдзень малітвы аб супакоі (міры)
у Беларусі, на Святой зямлі, на Блізкім Усходзе і па ўсім свеце
(пад апекаю Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі -
Каралевы Супакою, Каралевы Беларусі, Каралевы свету)

З Богам, праз Багародзіцу +

dominican, belarus, cruciata, legio, internet, personal

Previous post Next post
Up