Св. Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор у "Трактаце аб дасканалым набажэнстве да Найсвяцейшай Панны Марыі" піша: " Нявольнікі*** любові Ісуса ў Марыі маюць асаблівую пашану да вялікай Таямніцы Ўцялення Слова (Логаса), якую святкуюць 25 марта, якая ўласна ё таямніцаю гэтага набажэнства. Набажэнства гэтае нарадзілася з надхнення Духа Святога:
1) Каб ушанаваць і ўнаследаваць невыказную залежнасць ад Марыі, у якой Сын Божы жыў на хвалу Бога, сваяго Айца, і дзеля нашага збаўлення. Залежнасць гэная выступае найвыразней ва ўласна гэтай таямніцы, калі Ісус Хрыстос жыве як вязень і нявольнік ва ўлонні Найсвяцейшай Панны Марыі, будучы ўва ўсім ад Яе залежным.
2) Каб падзякаваць Богу за непараўнальныя ласкі, якімі абдарыў Марыю, асабліва за тое, што Яе абраў сабе за найгоднейшую Маці, што ўласна ў гэнай таямніцы і даканалася.
Гэна дзве прынцыповыя мэты няволі Ісуса ў Марыі".
*** Распаўсюджаная памылка -- перакладаць паняцце "манцыпій" як "нявольнік", але лепей тады ўжо "раб", хоці і гэта слова выклікае ў чытача непатрэбныя асацыяцыі. Тады проста -- "манцыпій": вольны чалавек, які, з пэўнай прычыны, аддаў\аддае сябе цалкам і ўсю сваю ўласнасць на поўную ўласнасць і поўнае распараджэнне камусьці іншаму. Яго ніхто не няволіць, не змушае ставацца і заставацца рабом. Нявольнікі-ж, як звычайныя рабы, былі некалі ўзятыя ў палон, альбо праданыя ў няволю за непагашаны доўг. Нявольнікі не збягаюць таму, што іх пільнуюць, працуюць таму, што іх змушаюць, служаць таму, што ім даюць ежу, часам алкаголь ці наркотык, а часам -- іншую нявольніцу для суцяшэння інсцінктаў.
Манцыпій-жа мог мець па сваех магчымасцях і шкварачку, і чарачку, і сяляначку, але ўсё, што меў, мае і можа 'шчэ займець, як і сябе самога ахвяруе пану (напрыклад, з нейкіх узвышаных, ідэялістычных матывацый) на ўласнасць і распараджэнне. Працуе і служыць манцыпій бяз страху, гарліва і па добрай волі, і ён не збяжыць ад пана свайго, бо адзіны страх, які мае -- гэта страх стацца ня годным свайго пана, свайго мейсца, сваёй паслугі і ўсяго, што матывавала яго стацца "рабом з любові", і ўрэшце пазбавіцца СВАЙГО "рабства" пры СВАІМ пане, на СВАІМ мейсцы, са СВАЁЙ паслугаю, апынуўшыся на колішняй "свабодзе" з, умоўна кажучы, колішняй шкваркаю, чаркаю і сялянкаю.
"Рабства з любові" лягчэй уявіць на прыкладзе жарлівага каханка ці гарлівага патрыёты, якія дзеля сваёй пазамежнай любові з'яўляюцца фактычна "вольнымі нявольнікамі", рабамі, і дзеля сваёй "багіні", сваёй Айчыны, "гатовыя на ўсё", аддалі ўсіх сябе на алтар тае любові. А муж і жонка, якія з любові аддаюцца цалкам адная аднаму і дзіцям сваім? І вось цяпер паспрабуйма ўявіць, наколькі Бог, Бог у Багародзіцы, з'яўляецца неўяўляльна вышэйшым аб'ектам для нашай любові, для таго, каб аддаўшыся Яму ў Ёй усёй сваёй істотаю, не зваліцца ў ідалапаклонства, а быць узнесеным на Вышыню вышыняў!

Reply
Leave a comment