70-годдзе падпісання пакта Молатава-Рыбентропа і яго гістарычныя наступствы

Aug 15, 2009 19:04



Навукова-практычная канферэнцыя
«70-годдзе падпісання пакта Молатава-
Рыбентропа і яго гістарычныя наступствы»


Заключэнне пакта Молатава-Рыбентропа 23 жніўня 1939 г. адыграла трагічную ролю ў паняволенні краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы і развязванні Другой сусветнай вайны. Асабліва жахлівым чынам гэта адбілася на Беларусі і яе насельніцтве.

У праграме канферэнцыі: даклады і прэзентацыі вядомых гісторыкаў, прагляд кінахронікі, а таксама дыскусія.

Па выніках канферэнцыі плануецца выпусціць зборнік навуковых работ, прысвечаны тэме “70-годдзе падпісання пакта Молатава-Рыбентропа і яго гістарычныя наступствы”. Тэзісы дакладаў аб'ёмам да пяці стронак фарматам А4 неабходна дасылаць да 20 верасня ўключна на адрас represii@gmail.com з пазнакай у тэме ліста “Гістарычная работа“.

Канферэнцыя адбудзецца ў суботу 22 жніўня ў будынку "Гістарычнай майстэрні" па адрасе: г. Мінск, вул. Сухая, 25. Пачатак а 11-ай гадзіне.

Каардынаты аргкамітэта:
Сакратарка - Валерыя Чарнаморцава:
тэл. маб (МТС).: + 37529 5712611
тэл. маб (Velcom).: +37529 3072713
e-mail: represii@gmail.com

Уваход вольны!
Запрашаюцца ўсе ахвотныя!

litvania, military, belarus, internet, personal, bunt

Previous post Next post
Up