Без аніякае на тое нагоды, нагадваю, хто жадае - мае напісаць суайчыньнікам, чыя воля абмежаваная вязьніцай ці войскам. Адрасы дзеля ліставаньня тутака:
«Салідарнасьць. Павіншуйма зь Днём Волі, каго воля абмежаваная!» Як хто хоча дадаці ў сьпіс чалавека, які б жадаў у войску, хваробным ложку ці ў вязьніцы атрымаць віншаваньні зь беларускім сьвятам альбо проста ліст па-беларуску - пішыце ў камэнты, дадам.
Як хто жадае, мае скарыстацца для дасыланьня з
капэрты (конверт) з Пагоняй (ад
antilushpak). Ёсь думка, што гэная капэрта можа не прайсьці цэнзуры, але-ж можаце ліставацца Пагоняй ня ў войска й не ў вязьніцу, а проста міжсобку, людзям «на волі»… :)