Don Bosco. Дапамога дзеткам.

Mar 08, 2009 16:41



«Хутка будзе Вялікае Свята - Вялікдзень, а па-расейску - Пасха. Прыйшла ў галаву ідэя дапамагчы тым, хто не можа ў гэты дзень атрымаць падарунак ад бацькоў, а менавіта - дзецям з прытулку ім.Яна Боска, які трымаюць каталікі з Закону Салезіанцаў у Маскве (іх там 35, зусім немаўлятачак 10). Учора размаўляла з а.Кшыштафам, святарам з прытулку. Дамовілася, што прывязу маленькім па кіндар-неспадзеўку як мінімум (бо гэта ж кожнаму такая радасць!), а пра максымум ужо даведалася з іх парталу, што не хапае шмат чаго, то бок грошы патрэбны. Пачала размаўляць з сябрамі з інтэрнату і ўніверу. Дзякуй Пану, некаторыя абяцалі дапамагчы, але пачула я такія рэчы:

1. Дапамагаць не хочам, бо гэта каталікі трымаюць прытулак;
2. Усе гэтыя дзеці пасля будуць красці і гвалтаваць, таму нельга іх шкадаваць.

Калі лічыць тое, што нядаўна нашыя студэнты назбіралі на аперацыю котке недзе 570 даляраў (па сённяшняму курсу), то я была проста о_О ад такаго міласэрдзія. Калі вас не пуджае, што зараз малым дапамагаюць каталікі, ці тое, што яны магчыма калісці будуць свалачамі, дапамажыце нам! Хто грошамі дапамагчы не можа - проста зкопіпасціце мой пост і памаліцеся за тое, каб усё атрымалася. Да блаславіць вас Усемагутны Божа!»

Калі ласка, кантакты тут:
http://creep-remedios.livejournal.com/8293.html

misc, internet

Previous post Next post
Up