Першае: трэба акрэсьліць, што мы самі разумеем пад літвінствам і кім мы сябе ўсьведамляем. Для нас літвінства - гэта адчуваньне і ўсьведамленьне пераемнасьці ад палітычных колаў ВКЛ (шляхты, духавенства, мяшчанаў) у сёньняшнім часе. Паколькі мы ня можам у гэты момант думаць аб палітычным адраджэньні нашай Айчыны, мы можам думаць як спадкаемцы аб захаваньні ўсемажлівай духовай і матэрыяльнай спадчыны, а таксама аб ператрываньні нашай ідэі да лепшых часоў, калі яна з Божай волі такое палітычнае ўвасабленьне знайсьці зможа.
Другое: мы назіраем шматгадовы ідэйны крызіс беларускасьці, на які было лякарства ў выглядзе звароту да літвінскай ідэі, што было прадэманстравана некаторымі лідэрамі беларускага руху на пачатку 90-х гг. ХХ ст. Менавіта тады лёзунгі аб нашай далучанасьці да спадчыны ВКЛ, у тым ліку і рэлігійнай (каталіцызм, Унія) змабілізавалі Літвінаў на падтрымку ўсебеларускага руху. Нажаль з часам вядучыя беларускія дзеячы вярнуліся да традыцыйнага ўжо да іх праслаўленьня ісьцінна беларускіх “талеранцыі”, “ціхамірнасьці”, “сялянскасьці” і т.д., у чым яны не адрозьніваюцца ад сучасных рэпрэзэнтантаў улады Рэспублікі Беларусь.
Каротка спыняючыся на тым, чаму беларуская эліта не ўспрыняла літвінства магу прывесьці адзін вельмі важны аргумэнт: з прычыны цывілізацыйнай чужасьці. Менавіта цывілізацыйная “чужына” літвінскай ідэі не дазволіла большасьці беларускіх дзеячоў яе ўспрыняць цалкам і зрабіць сваёй вядучай ідэяй. Толькі тыя, што вырасьлі, як прыкладам вядомы Зянон Пазьняк, на грунце лацінскай цывілізацыі былі здольныя гэтую ідэю зразумець і прыняць, што сьведчыць аб іх непасрэднай літвінскасьці.
З прыведзенага разважаньня для Літвінаў вынікаюць наступныя высновы. Па першае, мы мусім скарыстаць з крызісу ў беларускім руху, і заняць тую ідэйную пустку, якая ў ім запанавала. Па другое, мы павінны зразумець, што зараз паняцьці Літвін і Беларус ня зьяўляюцца тоеснымі. Беларус можа стаць Літвінам, але толькі пасьля энэргічнай працы над сабой, успрымаючы ўвесь даробак лацінскай цывілізацыі, а ня нейкую яе адарваную ад кантэксту частку, як гэта неаднакроць робяць сьвядомыя Беларусы, камбінуючы сваё мінулае, як ім хочацца. Прыняць усю нашу эліту, зь яе каталіцкасьцю, лацінскасьцю, культурнай польскасьцю.
Лічыць нашымі паэтамі ня толькі Адама Міцкевіча і Франьцішка Багушэвіча, але таксама Вінцэнта Поля і Гэнрыка Сянкевіча. Толькі тады мы зможам зразумець ідэйны стан нашых папярэднікаў - літоўскай эліты ХІХ-ХХ стст.
ЗА ЛІТВУ!
Што Літвіны павінны зразумець.

Аляксандар Я. Стральцоў-Карвацкі
ЛІТВА: голас монархіста
Газэта заснаваная AD MCMVIII (1908).
Газэта адноўленая AD MCMVC (1995).
№ XXIV (24) (AD MMVІІI (2008))
Reply
Leave a comment