Leave a comment

Comments 30

szturmavik January 23 2009, 10:05:44 UTC
Ворага трэба ведаць у твар, таму я лацінку вывучыў хіба яшчэ раней за Вас, і прыблізна ў тыя ж тэрміны. Але карыстацца ёю прынцыпова адмаўляюся, бо сёньня гэта зьява маргінальная. Цалкам на лацінкавы правапіс мы ўжо ніколі не пяройдзем.

Reply

nicolaev January 23 2009, 10:11:05 UTC
Да «цалкам» мы й не заклікаем.

Reply

silverrebel January 23 2009, 10:16:26 UTC
Я ліставаўся з будучай жонкай лацінкай у сярэдзіне 90-х, потым яна пэўным чынам дапамагла (я здзівіў ёй выкладчыцу) здаць іспыт за фрэнда, які аднаўляўся з ПДУ у ВДТУ на 3-ці курс і белмову з-за нечага трэба было здаваць. 8)
Але гэтыя акцыі-шмакцыі, віртуальныя мітынгі мне поўнасцю абыякавыя. Ды й нефіг распыляцца, лепей "кірылічны сектар" белмовы падымайце.
А вось кончыцца вайна будзе ўсё добра, тады і супчыку ды з патрашкамі і лацінкай/арабіцай займайцеся.

Reply

nicolaev January 23 2009, 10:26:40 UTC
«лепей "кірылічны сектар" белмовы падымайце»

Падымайце… падымайце…
Бо сам я - падымаю, стала паслугуючыся ўвесь год :)
Кірылка на мяне дакладна не пакрыўдуе,
што хоць колькі энэрґіі аддаю не кірылке, а Лацінцы :)

Reply


maksim_l January 23 2009, 12:12:40 UTC
>>Волостной (земский) писарь - помощник волостного старшины.
>>Писарь - низшее должностное лицо, для переписки бумаг. Волостной писарь или земский.

Громацэй ты наш :))) Хто за хуху ты напісаў =)

Пісар земскі -- член саслоўнага шляхецкага суда, побач з суддзёй земскім і падсудкам. Якая воласць, якая старшыня -- ты што здрэндзіўшы? Пісараў земскіх у ВКЛ было па колкасці паветаў, т.б. можна было пералічыць па пальцах, і займалі яны ў сваіх ваяводствах даволі значнае месца, не кажучы пра паветы, вышэй зп падстарастаў або падваяводаў.

Пісар -- наогул адзін з вышэйшых урадаў у ВКЛ, ад пісараў прызначалі падканцлераў, каб ты, пан Нікалаеў, ведаў. "Ніжэйшыя" былі дзякі, яшчэ ніжэй за іх былі дваране.

І вапшчэ лухту напісаў, адкуль толькі ўзяў.

Reply

szturmavik January 23 2009, 12:46:32 UTC
оёёй 0_0
хехе, праўда)) а я не пачытаў толкам і спрачацца палез :)

Reply

nicolaev January 23 2009, 14:04:47 UTC
я адкамэнціў

Reply

nicolaev January 23 2009, 13:58:08 UTC


Я ня «ваш» тожелитвин, а для цябе - і не «ты»,

на суседніх вочках ня сраўшы ў войску.

Сам ты і аблажаўся, падмахваючы лацінкафобам,

што спасылаюцца на Статут, які «за рускае».

Дзякую за тлумачэньні. Сэнс майго допісу: Статут у азначанай цытаце
прадпісваў ужываньне рускай мовы й рускіх літар дзеля справаводзтва ў дзяржаве.
Вы сваім камэнтам «удакладнілі» - дзеля высокага й вышэйшага ў дзяржаве ўзроўню
справаводзтва. Што яшчэ па сутнасьці пытаньня?

Reply


butzbach January 23 2009, 13:09:29 UTC
Мяркуючы па ўсім вы прачыталі, мой пост, як "пішыце кірыліцай, бо так патрабуе статут", і пачалі даказваць, што статут 1588 году вам не забаранаяе карыстацца лацінкай, ды чапляцца за слова рускі ( ... )

Reply

ex_kapialus January 23 2009, 14:22:10 UTC
+1

Reply

nicolaev January 23 2009, 15:20:36 UTC


«Мяркуючы па ўсім вы прачыталі, мой пост,

як "пішыце кірыліцай, бо так патрабуе статут"»

tak :)

«для ягоных складальнікаў кірыліца была
КАШТОЎНАСЦЮ, якую трэба
было абараніць»

Tak. Tamu, miarkuju, zrazumiejecie sianisznija kłopaty tych,

dla kaho Łacinka jo kasztoŭnaściu, jakuju tre’ abaranić i źbierahczy.

«Лацінкай пішуць туркі і в'етнамцы»

Lacinkaj piszuć Litwiny j Polaki - heta ważczej :)

Ja nia suprać, kab aficyjnaj grafikaj RB była kirylica :)

«дзеля таго каб выглядаць "па-еўрапейску"»

«адкіданне спадчыны нашых продкаў дзеля вонкавай
еўрапеізацыі»

Для мяне Лацінка - менавіта тая ґрафічная сыстэма, якой душа аддае перавагу
:) Лацінкаю пішу - бо так хочацца, кірылкаю - бо змушаны вонкавымі ўмовамі, калі
лацінскую ґрафіку, збольшага, не чытаюць на’т Беларусы, а кірылічны допіс
па-беларуску некаторыя на’т у Расеі й ва Ўкраіне прачытаюць. Я мо’ й не
сьвядомы, але-ж, каліласка, паслухайма большых рупліўцаў беларускае
нацыі:

Reply

nicolaev January 23 2009, 15:20:40 UTC


Зянон Пазьняк: «З усіх так званых ( ... )

Reply


Leave a comment

Up