Mar 14, 2016 22:05
Неяк у метро пачуў размову двух людзей ва ўзросце 45+/-
-"А на каком это языке продублированы названия станций"?
-"Да на польском. Сделано, чтоб поляки понимали".
Вось так людзі ўжо не разумеюць, што надпісы зроблены на звычайнай беларускай лацінцы, якой карысталіся нашы бабулі.
Ніводны паляк (чэх, славак і г.д.), я маўчу пра англічан ніколі правільна гэты "пераклад" не прачытае (трывіяльны доказ - у палякаў цвёрдае "л" пішацца перакрэсленым. Звярніце ўвагу, як "перакладзена" "Міхалова").