Сон 20150105

Jan 05, 2016 09:41

Новы велізарны вірус накрыў сеціва. Назвалі накшталт love.mail.x, паходжаннем сам недзе з Китая, і запусцілі яго нібыта ў адказ на канфлікт з ЗША. Рабіў ён амаль што усё (замена старонак на сайтах, спам/узлом пошты, усіх смартфонаў, сацыяльных сетак і г.д.). Паніка ў сусветным маштабе велізарная, Crysler, напрыклад, даведаўшыся пра наяўнасць віруса, адразу прадае свой сайт за 5 баксаў.Амаль што ўсе забыліся пра свае айфоны/андроіды; давялося даставаць свой стары тэлефон 2009 года (які яшчэ раз-пораз працаваў); стацыянарнай сувязі амаль няма, даводзілася званіць родным з самага ранку; ды і на саму размову адводзілася секунд 15, не болей. Вядома, гэта ўсё прывяло да таго, што грамадства стала яшчэ больш агрэсіўным, чым зараз...
Previous post Next post
Up