Sep 01, 2007 10:11
Вось, нарэшце, і верасень. На вуліцы - пахмурна і халаднавата. Дзе маё лета, дзе “мясьціны Зана”, барбароўская выспа, Басовішча, аўтаспынаўскія вандроўкі?...
Дзень ведаў. Па школах - урачыстыя лінейкі. Я на лінейку не пайшла. Я ненавіджу першага верасьня як сьвята. Я люблю сапраўдныя, шчырыя святы, а ня тыя, якія ўголас называюць сьвятам, а самі сабе думаюць нецэнзурна.
Я любіла першага верасьня, пакуль навучалася ва ўнівэры. Я была закаханая ў сваю групу, таму сустрэча зь ёй пасьля летнага растаньня была мне насамрэч прыемная. Але сьвятам гэты дзень не лічыла. Люблю вучыццо, але паказушнасьць звыклага сьвяткаваньня 1 верасьня дабівае.
школа,
сьветапогляд