Сёньня ў розных гарадох краіны на Маскву выпраўляўся паэтычны дэсант. Мы асабіста выпраўлялі зь Віцебску замячацельных ЖЖ-юзэраў
ryzhkou i
adamovitch. Я б, канешне, напісала падрабязную справаздачу, але гэта паабяцаў зрабіць па вяртаньні на зямлю продкаў
ryzhkou, прычым ілюстравана. Таму сыходжу ў сумрак.
Адзінае, што хацелася зазначыць - гэта навіну для ўсякіх нашых СМІ пра несанкцыянаваны пікет супраць адмены студэнцкіх зьніжак, праведзены Віцебскай суполкай ЗБС на Віцебскім чыгуначным мосьце. У ёй прынялі ўдзел пасажыры аднаго кругасьветнага цягніка і дзьве адмарожаныя першамайскай сьпёкай дзевачкі. Рэакцыя? Мінакі былі ў ахуе захапленьні.