Сяргей Будкін (адзнака 10.00):
"...Смаката музычная - дзе Догерці з Фэрдынандам чуецца, дзе "Барто" з "блінкамі", нібы нават "Еxist" наш праскоквае, ну і айдамаўзэр, канешне ("Краіну" - на ўсе грантавыя зборкі бліжэйшых пяці год!). Пры тым не вядзецца пра сьляпое прыпадабненьне ці капіяваньне, а хутчэй пра несьвядомае эмацыйнае ўбіраньне ў сябе ўсяго кранальнага і запамінальнага з сустрэтага і пачутага на сваім шляху з далейшым пераасэнсаваньнем і выпускам таго ў прастору, як свайго, арыгінальнага і непаўторнага прадукту. Хочаце беларускай музыкі, што прабірае да мурашоў - во яна! Ня можа быць, каб на гэтым усё скончылася...".
Дзьмітры Безкаравайны (адзнака 8.00):
"Лучший белорусскоязычный рок-альбом за последние пару лет, один из лучших лет за пять - точно вам говорю".
Алег Клімаў (адзнака 8.00):
""Antiemo (Parquet)", "Re-Dziska", "Spimojkraj", "Kraina" (должна войти в один ряд с такими нетленками, как, например, "Мая краiна" Каси Камоцкой)".
Зьміцер Падбярэзскі (адзнака 7.00):
"Роўны, даволі добра збалянсаваны альбом, што для беларускага року - рэдкасьць. Калі сапраўды група спыніла існаваньне - надзвычай шкадую, таму што гэтая праграма пераканала мяне адносна значнага творчага патэнцыялу калектыву. Гэтыя - могуць!"
Чытаць цалкам рэцэнзіі экспертаў на experty.by скачаць альбом IDYJATYZM гурта ГЛЮКІ