Гэта нейкі феерычны звышнатуральны п**ц. Адчуваньне, што я сама сабе не гаспадыня.. Штораз, калі я кажу сабе: "Усё, задалбала мяне жыць па прынцыпе кантраснага душа, я нармальны чалавек і хачу знайсьці.. прынамсі хаця б пашукаць.. нармальнае чалавечае шчасьце", - у маім жыцьці абавязкова здараецца нешта, што прымушае мяне сьцяміць - я дура і адхілілася ад "курсу".
Сёньня пабегала паўдня шчасьлівая ад уласнай рашучасьці - а потым страціла прытомнасьць. Каб так саданулася галавой, як сьпінай - доооўга насілі б мне кавунчыкі ў шпіталь. Ачуняла, доўга плакала. Нічога ня зьменіцца. Можа, хоць стану слыннай асобай, гераіняй свайго часу? Прынамсі,
у новай рэцэнзіі мяне ўжо цытуюць клясыкі :).
Дарэчы. Калі нехта напраўду лічыць, што Раманаў, ці там Шум ганьбіць чужое, каб узьняць магілеўскае - той ідыёт. Няма на вас талярантнасьці.