жыцьцёвае - так, проста

Jul 27, 2009 18:42

Пасьля выходных маю каштоўнейшы набытак! Дзякуючы цудоўным arlona  і zhauranak  клявіятура аздобілася новымі налепачкамі. Цяпер я бачу, што набіраю, і ёсьць надзея, што скончу, нарэшце, пісаць лухту. Хаця, можа, гэта не ад таго залежыць?

Сэзон дажджоў не праходзіць бясьсьледна - у хаце маёй з усіх шчылін хлешча вада. З учарашняга вечару. Зрэшты, заўтра гэтая хата можа стаць і не маёй - прыяжджае гаспадыня, а я, хоць і прыбралася сёньня да БЛЯску, але бутэлькі вынесьці забылася. Жартую. Бутэлька ўсяго адна. З-пад піва. Пра яе паходжаньне трэба не забыцца распавесьці - дзіўныя Твае справы, Госпадзе…

Дзіўна, але сёньня, ідучы ва ўтульненькае гнязьдзечка з вай-фаечкай, я амаль ня бачыла людзей пад парасонамі. Насуперак таму, што дождж усё яшчэ ішоў. Людзі: маладыя, сур’ёзныя мужчыны й прыстойныя жанчыны, бабулькі й дзядкі - падстаўлялі свае галовы й целы пад кроплі, нібыта стаміліся хавацца пад рознакаляровымі дахамі парасонаў.

Ха-ха-ха! МТС навучыўся жартаваць. Толькі што прыйшла СМСка, якая напачатку абазначыла адпраўляльніка - МТС.бу. “ЗАІПАЛІ СПАМІЦЬ!” - ледзь ня ўсчалася я, але пасьля адкрыцьця СМСка нейкім дзіўным чынам сталася віншаваньнем з днём Незалежнасьці ад
dzim_dzim . Дзякуй, Дзімачка, і Цябе са Сьвятам! Як, уласна і ўсіх чытачоў.
Напісала фігні нейкай. Настрой нейкі дзіўны - цяжкаватае шчасьце.

жысь

Previous post Next post
Up