ну-ну

May 21, 2009 02:21

Не сказала б, што мяне зьдзіўляе кампанія траўлі, якая разгарнулася цяпер у дачыненьні да хлопца, што зьняў сумнавядомы фільмец. Усё, збольшага, па законах статку. Але ёсьць прыстойная доля абурэньня. Ніфіга не разумею: ШТО, ЎСЕ ТАКІЯ БЯЗГРЭШНЫЯ, што адразу камяні пахапалі й кінуліся? Ва ўсіх сумленьне такое чыстае на ўсё жыцьцё наперад? Кожны з тых, хто плявузгае, НА ЯГОНЫМ МЕСЦЫ (улічваючы ўсе абставіны жыцьця і разьвіцьця) не зрабіў бы так? Усе такія перакананыя, што заўтра/ праз год / дзесяць гадоў ня стануць рабіць яшчэ большыя падлы?

Давайце ня будзем судзіць (а судзьдзі хто?) і гуляцца ва ўладара мух. Мяркую, хлопчык, прынамсі, сьцяміў, што зрабіў нешта ня тое. Лепшае, што можна зрабіць - высновы, што нягледзячы ні на што, нельга ссучвацца. Мацуйце дух, працуйце ў першую чаргу над сабой - і будзе нам усім шчасьце.

людзі

Previous post Next post
Up